Пра гэта паведамляе Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў Украіны.
26 траўня адно з падразьдзяленьняў 38-й Брэсцкай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады правяло кантрольна-тактычныя заняткі, на якіх адпрацоўваліся дзеяньні ў гарадзкіх умовах з фарсіраваньнем воднай перашкоды.
Вярнуўшыся з Сочы, Аляксандар Лукашэнка 26 траўня правёў нараду, падчас якой заявіў пра неабходнасьць умацаваньня ваеннай бясьпекі. Чаго раптам? Што такога новага ён даведаўся ад Пуціна?
Некалькі чачэнскіх праваабарончых арганізацый і блогераў распавялі пра звароты ад жыхароў Чачэні, якія выкрадаюць для адпраўкі ў якасьці «добраахвотнікаў» на вайну супраць Украіны.
Расейская кур’ерская служба дастаўкі СДЭК за час вайны ва Ўкраіне адгрузіла з пунктаў адпраўкі ва ўкраінскай мяжы ня менш як 58 тон пасылак.
У Міністэрстве абароны Ўкраіны і генэральным штабе ўзброеных сіл пакуль не назіраюць фармаваньня ўдарнай групоўкі сіл для наступу ў валынскім і палескім раёнах.
Цяпер ва Ўкраіне і некаторых эўрапейскіх краінах пачаўся дэфіцыт солі, тавар гэты істотна падаражэў.
У Марыюпалі, які знаходзіцца пад кантролем расейскіх войскаў, МНС Расеі запусьціла тры аўтазакі, на якіх усталяваныя вялікія экраны. На іх трансьлююцца перадачы расейскай тэлевізіі. У МНС называюць гэта «мабільнымі комплексамі інфармаваньня насельніцтва».
Беларусь раней завозіла збожжа зь іншых краін, у тым ліку з Украіны.
Расея не змагла правільна выкарыстоўваць свае паветрана-дэсантныя войскі ва Ўкраіне, што прывяло да значных страт у многіх элітных падразьдзяленьнях гэтых сіл, гаворыцца ў выведным аглядзе Міністэрства абароны Брытаніі.
Эўразьвяз у рамках санкцый замарозіў актывы Цэнтрабанку Расеі на суму каля 23 млрд эўра, паведаміў эўракамісар у пытаньнях юстыцыі Дзідзье Рэндэрс. Ягоныя словы прыводзіць агенцтва Reuters. ЗША замарозілі актывы расейскага ЦБ на $100 млрд.
Шэраг сусьветных палітыкаў выказваецца за мір ва Ўкраіне. Але апошнія выступленьні паказваюць, што бачаньне дзяржаў на мірны працэс рознае.
У дэклярацыі паседжаньня Рады дзяржаў Балтыйскага мора адзначаецца, што адносіны з Расеяй і Беларусьсю будуць разарваныя да таго часу, пакуль супрацоўніцтва зноў не стане магчымым у адпаведнасьці з асноватворнымі прынцыпамі міжнароднага права.
Свабода працягвае сачыць за падзеямі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Вайна ідзе з 24 лютага, загінулі тысячы цывільных і вайскоўцаў, звыш 6 мільёнаў чалавек сталі ўцекачамі, яшчэ каля 7 мільёнаў хаваюцца ў іншых абласьцях Украіны. Расейскія ракеты і бомбы разбурылі многія аб’екты інфраструктуры.
У выніку зьнішчэньня падчас ваенных дзеяньняў Мэталюргічнага заводу імя Ільіча і заводу «Азоўсталь» страты мэталюргічнай групы «Мэтінвэст», што належыць украінскаму алігарху Рынату Ахметаву, могуць дасягнуць 20 мільярдаў даляраў.
Напярэдадні ў Генштабе Ўзброеных сіл Украіны адзначалі, што імавернасьць ракетных і авіяцыйных удараў па Украіне з боку Беларусі расьце.
Сяргей Грабскі, вайсковы экспэрт, палкоўнік запасу, былы супрацоўнік Міністэрства абароны Ўкраіны, удзельнік міратворчых апэрацый у Косаве і Іраку, адказвае на папулярнае пытаньне, калі ж нарэшце ў вайне адбудзецца кардынальны пералом.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва (НАК) Павал Латушка ў сваім відэазвароце да генэральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антонію Гутэрыша заявіў, што Лукашэнка у сваім лісьце «маніпуляваў фактамі, скажаючы рэчаіснасьць» з мэтай «адысьці ад адказнасьці за свае злачынствы.
Пракуратура Кіева перадала ў кіраваньне Нацыянальнаму агенцтву Ўкраіны ў пытаньнях знаходжаньня, вышуку і кіраваньня актывамі, атрыманымі ад карупцыйных і іншых злачынстваў, 60 адзінак будаўнічай тэхнікі, якія належалі беларускім кампаніям.
Тэндэр на дзяржаўную закупку разьмешчаны на афіцыйным дзяржаўным сайце, купіць абсталяваньне зьбіраюцца да верасьня.
Указ Пуціна, апублікаваны на афіцыйным партале праўнай інфармацыі, уступае ў сілу з 25 траўня.
Ва Ўкраіне, нягледзячы на вайну, амаль у шэсьць разоў пабольшала грамадзян, якія вераць у лепшую будучыню Ўкраіны.
Дзяржаўная Дума РФ прыняла адразу ў трох чытаньнях папраўкі да закону «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе», якія скасоўваюць верхнюю ўзроставую мяжу для заключэньня кантракту з Узброенымі сіламі РФ. Тэкст закону апублікаваны на сайце парлямэнту.
У амэрыканскім Інстытуце вывучэньня вайны (Institute for the Study of War) заявілі, што расейскія войскі на мінулым тыдні прасоўваліся на Данбасе крыху хутчэй, чым раней, але гэтыя тэмпы застаюцца павольнымі, бо яны сутыкаюцца з моцным супрацівам украінскай арміі.
Амэрыканскі бізнэсовец і філянтроп, заснавальнік фонду «Адкрытае грамадзтва» Джордж Сорас заклікаў «як мага хутчэй» нанесьці паразу Ўладзіміру Пуціну ва Ўкраіне.
«Высокадакладныя ракеты зьнішчылі цэхі заводу „Мотор Січ“ у Запарожжы. Завод вырабляў рухавікі для баявой авіяцыі», — гаворыцца ў паведамленьні расейцаў. Таксама ў апошнія гадзіны расейцы білі па прамысловых аб'ектах у Крывым Розе і Севераданецку.
Раней віцэ-прэмʼер ураду Расеі Марат Хуснулін заявіў, што энэргія з Запароскай АЭС можа пастаўляцца ва Ўкраіну, але калі за яе заплацяць.
У Чарнігаве засталося 100-110 тысяч жыхароў з 285 тысяч, якія пражывалі да вайны. Сам Чарнігаў ня быў акупаваны, але моцна пацярпеў ад абстрэлаў.
Амэрыканская кампанія Nike, якая спэцыялізуецца на выпуску спартовага абутку і адзеньня, пасьля 28 гадоў пакідае расейскі рынак з прычыны адсутнасьці магчымасьці «ў агляднай будучыні» даставіць прадукцыю ў Расею.
Грамадзян Украіны, якія ўцяклі ад расейскай ваеннай агрэсіі, беларускія ўлады працаўладкоўваюць у памежных рэгіёнах, паведаміў прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1».
Сьвятлана Алексіевіч заявіла, што становішча ў Беларусі будзе залежаць ад таго, як пойдуць падзеі ва Ўкраіне.
Уладзімір Зяленскі па відэасувязі выступіў перад удзельнікамі эканамічнага форуму ў Давосе.
Камандзір загону Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны «Азоў» Дзяніс Пракапенка патэлефанаваў сваёй жонцы Кацярыне. Ён паведаміў, што расейцы ў здавальняючых умовах утрымліваюць украінскіх вайскоўцаў.
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны заявілі, што расейскія войскі пачалі наступленьне на Севераданецк, які выконвае функцыі абласнога цэнтру Луганскай вобласьці пасьля расейскай акупацыі ў 2014 годзе гораду Луганску.
Па словах прэм’ер-міністра, беларуская зброя запатрабаваная ня толькі ўнутры краіны, але і «для патрэб Расейскай Фэдэрацыі».
Выступаючы на Давоскім эканамічным форуме, былы дзяржсакратар ЗША Генры Кісінджэр заклікаў Захад спыніць спробы «нанесьці сакрушальную паразу» расейскім войскам ва Ўкраіне.
Расейскія і кітайскія стратэгічныя бамбавікі ў аўторак правялі першы сумесны палёт з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Сакратар Рады бясьпекі Расеі Мікалай Патрушаў у інтэрвію газэце «Аргумэнты і факты» паведаміў, што Расея не сьпяшаецца з завяршэньнем «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» і што Расея мае права патрабаваць рэпарацыяў ад Захаду і ўкраінскіх уладаў
Ураджэнец Рэчыцы Гомельскай вобласьці Сяргей Сазанаў і ўраджэнец Воршы Віцебскай вобласьці Аляксандар Ступніцкі, якія ваявалі ў складзе ПВК «Вагнэр» у Сырыі, падазраюцца ў 14 эпізодах катаваньняў і зьверскіх расстрэлаў у вёсцы Матыжын Макараўскага раёну Кіеўскай вобласьці.
Генэральная пракурорка Ўкраіны Ірына Венядзіктава заявіла, што сьледчыя сабралі бясспрэчныя доказы аб датычнасьці да расстрэлу чатырох жыхароў Бучы ў Кіеўскай вобласьці, у тым ліку беларуса Сяргея Калацэя.
Сьледчыя Генэральнай пракуратуры Ўкраіны вызначылі асобы пяці расейскіх вайскоўцаў і трох так званых «вагнэраўцаў», датычных да забойства Вольгі Сухенкі, старасты вёскі Матыжын Макараўскага раёну Кіеўскай вобласьці, і яе сям’і.
Пра тое, што лётчыка Баташава зьбілі ў небе над Украінай, BBC на ўмовах ананімнасьці расказалі трое яго былых падначаленых, якія падтрымлівалі з загінулым сувязь пасьля заканчэньня службы.
Сьвет «перажывае змрочны час у нашай агульнай гісторыі» ў сувязі з расейскім уварваньнем ва Ўкраіну», заявіў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн ключавым азіяцкім саюзьнікам.
Пасьля вываду ўкраінскіх вайскоўцаў з заводу «Азоўсталь» у Марыюпалі расейская армія спыніла абстрэлы і сфармавала акупацыйную ўладу.
Супрацоўнік расейскага пастаяннага прадстаўніцтва пры ААН у Жэнэве Барыс Бондараў заявіў аб сваёй адстаўцы з прычыны вайны з Украінай.
З пачаткам вайны Расея ня толькі захапіла частку партовых гарадоў на ўкраінскім узьбярэжжы Чорнага мора, але і пачала блякаваць украінскі гандаль збожжам. У выніку нядаўна Ўкраіна распрацавала новую лягістыку паставак збожжа на сусьветны рынак.
Дарадца Офісу прэзыдэнта Ўкраіны ў эканамічных пытаньнях Алег Усьценка заявіў, што аб’ём прамых стратаў эканомікі Ўкраіны ад вайны складае 650 мільярдаў даляраў.
Блізкія да Адміністрацыі прэзыдэнта і ўраду суразмоўцы «Медузы» адзначаюць, што на такім фоне ва ўладзе ўсё часьцей абмяркоўваецца тэма «будучыні пасьля Пуціна».
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны лічаць, што расейскія войскі маюць намер узяць у аблогу два ўкраінскія гарады на Данбасе — Севераданецк і Лісічанск, каб потым выйсьці на адміністрацыйную мяжу Луганскай вобласьці.
Загрузіць яшчэ