Кіраўнік Сэрбскай праваслаўнай царквы Парфірый правёў у Скоп’і сумесную літургію з МПЦ, прызнаўшы аўтакефалію Македонскай праваслаўнай царквы. Абвяшчэньне рашэньня вернікі ў храме і вакол яго сустрэлі аплядысмэнтамі.
Цяпер там ужо дзейнічае манастыр УПЦ Маскоўскага патрыярхату.
Старшыня Сінадальнай камісіі па кананізацыі сьвятых Маскоўскага патрыярхату, ігумен Валаамскага манастыра япіскап Троіцкі Панкрацій заявіў, што РПЦ зьбярэ матэрыялы аб жыцьці Суворава і вывучыць інфармацыю «аб наяўнасьці або адсутнасьці фактаў цудатварэньня».
Ад пачатку траўня адразу некалькі праваслаўных сьвятароў сутыкнуліся з праблемамі праз сваю пазыцыю.
Суд Пастаўскага раёна аштрафаваў беларускага ксяндза Анджэя Бульчака, які мае польскае грамадзянства і ў сакавіку зьехаў зь Беларусі, на 960 рублёў (30 базавых велічынь) за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Пажар у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбыўся летась 11 траўня. Прайшлі ўжо шматлікія рамонтныя работы, рэстаўрацыя касьцёла працягваецца.
Летась газэта «Мінская праўда» разьмясьціла на вокладцы карыкатуру з падзагалоўкам «Мутацыя веры», на якой былі каталіцкія сьвятары з крыжамі ў форме свастыкі.
Палітычны ўцякач Тарас Цялькоўскі, які выйграў забег да Дня Канстытуцыі ў Польшчы, расказвае, чаму замест спартовай кар’еры выбраў служэньне Богу і стаў пратэстанцкім пастарам, зь якой прычыны пакінуў краіну, чаму нянавісьць і гнеў — не грахі, і хто стане маральным лідэрам у новай Беларусі.
Браварская гарадзкая рада на ўвесь пэрыяд ваеннага становішча забараніла дзейнасьць цэркваў, якія падпарадкоўваюцца Ўкраінскай праваслаўнай царкве Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП).
Суд над сьвятаром Ігарам Лашуком адбыўся 28 красавіка, ксяндза пакаралі штрафам 960 рублёў.
Літва заклікае Эўразьвяз увесьці санкцыі ў дачыненьні да праваслаўнага патрыярха Кірыла, які падтрымлівае вайну ва Ўкраіне, сказаў літоўскі міністар замежных справаў Габрыэлюс Лансбэргіс
Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да беларусаў з нагоды Вялікадня
У сваім велікодным пасланьні ў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царкве казалі пра неабходнасьць пераадольваць страх перад сьмерцю і асобна прывіталі беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне.
Кіраўнік Праваслаўнай царквы Ўкраіны мітрапаліт Эпіфаній павіншаваў вернікаў зь Вялікаднем і заявіў, што расейцы «нібыта натхнёныя самім шатанам».
У маім падляскім дзяцінстве ў 1960-х незвычайна моцна зьдзіўляла мяне бабіна арыентацыя ў царкоўных сьвятах. Адкуль мая баба Марыя (1905–1967) ведала, калі выпадалі сьвяты з такімі таямнічымі назвамі, як Błahoviêščanie, Čestny Krest, Prečysta, Vvedienije?
Памёр архіяпіскап Пінскі Стэфан (Ігар Корзун), яму было 78 гадоў
Пантыфік адзначыў, што шкадуе аб тым, што сустрэчу, прызначаную на чэрвень у Іерусаліме, давялося адмяніць.
Помнік мітрапаліту Філарэту афіцыйна адкрыюць каля катэдральнага сабора ў Менску на Вялікдзень 24 красавіка.
За няпоўныя два месяцы вайны расейскія войскі зьнішчылі ўжо дзьве сотні помнікаў гісторыі і культуры ў суседняй Украіны, і гэты сьпіс яшчэ няпоўны.
Больш за 50 дзён працягваецца вайна ва Ўкраіне. Больш за 260 праваслаўных сьвятароў з Украіны зьвярнуліся да Сабору прадстаяцеляў старажытных усходніх цэркваў з ініцыятывай распачаць міжнародны трыбунал над патрыярхам Маскоўскім Кірылам, які падтрымаў расейскую агрэсію ва Ўкраіне.
Ізраільская паліцыя ў нядзелю ўвайшла на тэрыторыю мячэту Аль-Акса ў Старым горадзе Ерусаліма, каб забясьпечыць дарогу габрэйскім наведвальнікам да сьвятога месца, што выклікала сутыкненьні.
Украіне прысьвяціў значную частку свайго мірнага пасланьня перад велікодным дабраславеньнем Urbi et Orbi папа Францішак. Яго непакоіць таксама сытуацыя на Блізкім Усходзе, у Афрыцы і Лацінскай Амэрыцы.
Сьвятары Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату зьбіраюць подпісы пад зваротам у Сабор прадстаяцеляў старажытных усходніх Цэркваў «з пазовам супраць патрыярха Кірыла».
Папа рымскі Францішак падчас нядзельнай пропаведзі перад пачаткам велікоднага тыдня заклікаў да перамір’я ва Ўкраіне.
Сустрэча папы рымскага Францішка і патрыярха Маскоўскага Кірыла ўсё ж можа адбыцца, паведаміў журналістам 9 красавіка дзяржаўны сакратар Сьвятога пасаду кардынал П’етра Паралін.
Папа Рымскі Францішак 6 красавіка пацалаваў украінскі сьцяг, які яму прывезьлі напярэдадні з Бучы, дзе зьвязаныя, застрэленыя з блізкай адлегласьці целы людзей ляжалі на вуліцах пасьля вываду расейскіх войскаў.
Кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы патрыярх Кірыл сёньня адслужыў літургію ў галоўным храме расейскай арміі
Па словах папы Рымскага, крамлёўскі «самаўладца» справакаваў канфлікт, кіруючыся нацыяналістычнымі інтарэсамі.
Размаўляючы з журналістамі на борце самалёта на шляху ў Мальту, папа Рымскі Францішак сказаў, што разглядае магчымасьць наведваньня сталіцы Ўкраіны.
Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі 1 красавіка зьвярнулася да духавенства, манаства і сьвецкіх асоб з заклікам падтрымаць уцекачоў з Украіны.
Законапраект прапануе забараніць «дзейнасьць Маскоўскага патрыярхату — Рускай праваслаўнай царквы і рэлігійных арганізацый, якія зьяўляюцца часткай Рускай праваслаўнай царквы, у тым ліку Ўкраінскай праваслаўнай царквы».
Ва Ўкраіне на службах у цэрквах Маскоўскага патрыярхату ўжо ня моляцца за патрыярха Кірыла, а шэраг прыходаў перайшлі ў аўтакефальную царкву.
Пра гэта паведамляе служба камунікацыі аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату. Галава рымска-каталіцкай царквы размаўляў з Кірылам пры дапамозе сродкаў аддаленай сувязі.
Украінскі культурны фонд пачаў дакумэнтаваць расейскія ваенныя злачынствы супраць культурнай і рэлігійнай спадчыны.
Патрыярх Расейскай праваслаўнай царквы (РПЦ) Кірыл (Гундзяеў) уручыў так званую Аўгустоўскую ікону Божай Маці кіраўніку Нацыянальнай гвардыі Расеі Віктару Золатаву падчас нядзельнай службы ў маскоўскім храме Хрыста Збаўцы.
Прычына разрыву — ваеннае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну.
У вайну цярпяць ня толькі людзі, але і творы мастацтва, і помнікі гісторыі. У некаторых гарадах Украіны вулічныя скульптуры абгортваюць і закладаюць мяшкамі зь пяском. Свабода прапануе паглядзець, як гэта выглядае.
Антон Панасенка — сьвятар Праваслаўнай царквы Ўкраіны. Цяпер ён на вайне, служыць капэлянам 1-й асобнай танкавай Паўночнай брыгады. Пра веру ў Бога, калі штодзень бачыш сьмерць, пра духоўную падтрымку вайскоўцаў і надзею на дапамогу з боку цывілізаванага сьвету — у гутарцы Свабоды.
Кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл у казаньні ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве 6 сакавіка, у дзень, калі РПЦ адзначае Даравальную нядзелю перад Вялікім постам, выказаўся аб ваенных дзеяньнях ва Ўкраіне.
Кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Ануфрый заклікаў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна неадкладна спыніць «братазабойчую вайну» і выказаў падтрымку ўкраінскім вайскоўцам.
Помнік мітрапаліту Філарэту зьбіраюцца ўсталяваць каля ўваходу ў катэдральны сабор Сьвятога Духа. Даробяць яго ў сакавіку, паведаміў старшыня Менгарвыканкаму Ўладзімер Кухараў.
Лідэр украінскіх каталікоў усходняга абраду запрасіў папу Рымскага Францішка наведаць краіну, назваўшы гэта шырокім жэстам, які дапаможа прынесьці мір у пэрыяд напружанасьці з Расеяй.
Па стане на раніцу 9 лютага ў Беларусі 1040 палітвязьняў.
Папа Францішак выступіў у тэлепраграме «Che tempo che fa». Зьяўленьне Папы ў адной з найпапулярнейшых перадач Італіі адбылося ўпершыню ў гісторыі.
Эрнсту Сабілу было 89 гадоў. 18 сакавіка 2022 году ён мог адзначыць сваё 90-годзьдзе.
Сынод Расейскай праваслаўнай царквы 29 сьнежня 2021 году прыняў рашэньне ўтварыць на афрыканскім кантынэнце ўласны экзархат — гэта значыць замежнае намесьніцтва за межамі асноўнай тэрыторыі.
Старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, віцебскі біскуп Алег Буткевіч заклікаў адказна падысьці да гэтай просьбы Папы Францішка і падчас службаў у сераду 26 студзеня, а таксама ў наступную нядзелю, 30 студзеня, маліцца аб міры ва Ўкраіне.
У ліку таго, што забаранілі прымаць улады, інвалідныя вазкі, у якіх мелі патрэбу вернікі царквы.
Пасьля традыцыйнай штонядзельнай малітвы «Анёл Панскі», якая 23 студзеня 2022 году прайшла ў Ватыкане, Папа Францішак выказаў занепакоенасьць сытуацыяй вакол Украіны і абвясьціў спэцыяльны Дзень малітвы за мір.
Загрузіць яшчэ