Строгі рэжым для палітзьняволенай Натальлі Хершэ ў магілёўскай турме працягнецца 6 месяцаў.
Былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Арцём Праскаловіч у інтэрвію «Свабодзе» тлумачыць, чаму Лукашэнка і яго сілавікі занепакоіліся стратэгіяй дэмакратычных сілаў, якія заклікалі падчас канстытуцыйнага рэфэрэндуму рабіць бюлетэні несапраўднымі.
Грамадзкая ініцыятыва «Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы» абнародавала сьпіс супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія мелі дачыненьне да зьнішчэньня людзей, пачынаючы ад сярэдзіны 1930-х да пачатку 1950-х гадоў.
Афіцыйны Менск папракае Вільню і Варшаву ў адмове прымаць уцекачоў зь іншых краін. Правяраем, каму Літва і Польшча даюць афіцыйны прытулак.
Усяго вядома пра 14 сьмерцяў на мяжы Беларусі з краінамі Эўразьвязу.
У Беларусі плянуюць увесьці квоты на працоўныя месцы для людзей з інваліднасьцю на прадпрыемствах, ліквідаваць перашкоды на шляху атрыманьня імі адукацыі і павысіць узровень даступнасьці грамадзкіх аб’ектаў.
Па справе журналіста Аляксандра Івуліна скончылі папярэдняе сьледзтва.
У 11 краінах ЭЗ зарэгістравалі 44 выпадкі заражэньня новым штамам каранавіруса «омікрон». Аб гэтым паведамляе Эўрапейскі цэнтар прафіляктыкі і кантролю захворваньняў (ECDC).
Кіраўніка футбольнай асацыяцыі Беларусі затрымалі разам з жонкай у Чэхіі за парушэньне супрацьэпідэмічных мер, выслалі з Чэхіі і анулявалі іх шэнгенскія візы, выдадзеныя іншай краінай.
Паводле МУС Беларусі, ГУБАЗіК за «цынічныя камэнтары пра загінулых расейскіх дэсантнікаў» затрымаў 11 чалавек.
Сярод пасажыраў, якія адправяцца назад у Ірак, 53 дзіцяці.
Грамадзяне Беларусі павялічваюць даўгі перад банкамі перадусім праз спажывецкае крэдытаваньне.
Чарговую частку «карагоднай справы» пачалі разглядаць у Маскоўскім судзе Берасьця 1 сьнежня. На лаве падсудных 12 чалавек.
Талібы з моманту прыходу да ўлады ў Афганістане забілі або выкралі ў чатырох правінцыях больш за 100 былых супрацоўнікаў паліцыі і разведкі. Аб гэтым гаворыцца ў справаздачы Human Rights Watch.
Аднойчы я прыйшла на рутынны прыём да гінэкалягіні і папрасіла даць мне накіраваньне на аналізы на ВІЧ, сыфіліс і гепатыт. Яна зьмянілася ў твары, спытала, навошта мне гэта, і далей паводзілася дужа перадузята.
Кандыдат біялягічных навук, мікрабіёляг, супрацоўніца Манчэстэрскага гарадзкога ўнівэрсытэту Вікторыя Дароніна падсумоўвае, што цяпер вядома і невядома навукоўцам пра новы штам каранавірусу «Омікрон», як хутка можна зрабіць эфэктыўную вакцыну супраць яго.
На дзяржаўным канале «Беларусь 4 Гомель» выйшаў сюжэт, прысьвечаны мясцовым жыхарам, якія пакідалі «няправільныя» камэнтары на адрас мігрантаў. Паказалі і відэа з выбачэньнямі камэнтатараў.
Чэская паліцыя затрымала старшыню Беларускай асацыяцыі футболу Ўладзімера Базанава з жонкай.
Хворую на рак супрацоўніцу праграмы развіцця ААН ужо двойчы арыштавалі за рэпост «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. У турме на Акрэсьціна жанчына захварэла на цыстыт.
Раённы суд у сталіцы Дагестану, Махачкале паўторна прыгаварыў былога супрацоўніка МУС Тагіра Велагаева да двух гадоў абмежаваньня волі за забойства былой жонкі.
У Варшаве завяршыўся суд па справе Макара Малахоўскага — польскі бок ня выдасьць яго ўладам Беларусі.
Па нашых дадзеных, у Беларусі каля 10 тысяч замежнікаў, якія плянуюць перайсьці мяжу нелегальна, — паведаміла прэс-сакратарка польскай Памежнай службы Ганна Міхальска.
Скончылася расьсьледаваньне крымінальнай справы блогеркі і маці дваіх дзяцей Вольгі Такарчук, якую вінавацяць ва ўдзеле ў маршах пратэсту ў Менску.
26 лістапада ў Менску адбыўся суд над фрылансэрам Радыё Свабода Андрэем Кузьнечыкам. Пра вырак пазьней стала вядома ягоным сваякам.
29 лістапада 2021 году адбылася цырымонія адкрыцьця памятных знакаў на Алеі праведнікаў сьвету ў мэмарыяле «Яма» ў Менску, дзе нацысты забілі ў вайну 5000 габрэяў.
Раман Якаўлеўскі памёр 27 лістапада ад наступстваў каранавірусу, хоць першачаргова шпіталізавалі з хваробай сэрца. Пасьля крэмацыі яго падхаваюць у магілу бацькоў на Ўсходніх могілках Менска.
Беларускія праваабарончы цэнтар «Вясна» стаў ляўрэатам прэміі «за міжнароднае разуменьне і прымірэньне» Марыян Дэнгаф.
На мяжы Беларусі і Польшчы трывае крызіс. Як паведамляе польскі бок, штодня мігранты спрабуюць прарвацца ў Эўразьвяз пры дапамозе беларускіх сілавікоў.
У Беларусі на 30 лістапада 891 чалавек меў статус палітвязьня.
Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю. Агляд выракаў судоў, ператрусаў і затрыманьняў.
Новы штам каранавірусу пад назвай «Омікрон», як піша The New York Times, мае «сумесь мутацый Франкенштэйна» і выклікае вялікія асьцярогі мэдыкаў.
Менскі аэрапорт паведаміў, што рэйсу ў сталіцу ірацкага Курдыстану 30 лістапада ня будзе.
Ініцыятыва рэвалюцыйных хакераў прадставіла доказы, што камэры ў многіх беларускіх ізалятарах маюць «вушы». Тэхнічныя прыстасаваньні дапамагаюць міліцэйскім агентам, засланым у камэру, фіксаваць інфармацыю пасьля правакаваньня людзей на адкрыты дыялёг.
Намесьнік прэм'ер-міністра Аляксандар Субоцін расказаў, ці плянуецца прадаўжаць дзяржаўнае рэгуляваньне цэн на сацыяльна значныя тавары, падчас сумеснага пасяджэньня Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі ў Авальнай залі Дома ўраду
Цяпер ён куратар ідэалягічнай і інфармацыйнай працы, сфэры адукацыі, моладзевай палітыкі, законнасьці, правапарадку і правоў грамадзян.
У Грузіі амаль мільёну грамадзян забароняць гуляць у онлайн-казіно, паведаміў на пасяджэньні ўраду прэм’ер-міністар Іраклі Гарыбашвілі.
Першая ў Швэцыі жанчына, якая ўзначаліла ўрад, зноў прызначаная на гэтую пасаду, пасьля нядаўняй вымушанай адстаўкі з пасады кіраўніка кабінэта міністраў.
Турэцкія СМІ апублікавалі фота першай лэдзі Туркмэністану Агульгерэк Бердымухамедавай. Сумеснае фота з прэзыдэнтам Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамедавым і прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Таіпам Эрдаганам і іх жонкамі было зроблена падчас банкету ў Ашхабадзе.
Праваабаронца Марфа Рабкова ўжо 14 месяцаў за кратамі. За гэты час ёй некалькі разоў мянялі абвінавачаньне.
Усяго за апошні час адбылося 7 надзвычайных і гуманітарных рэйсаў ірацкіх авіяліній, прызначаных для эвакуацыі мігрантаў, якія затрымаліся на беларуска-польскай мяжы.
Колькасьць спробаў нелегальна трапіць у Польшчу рэзка скарацілася.
Палітзьняволеная Вольга Класкоўская правяла тры месяцы ў ПКТ (памяшканьні камэрнага тыпу) у Гомельскай жаночай калёніі №4.
Польшча з 18 жніўня 2020 году прыняла 20 тысяч беларусаў, якія зазнавалі перасьлед на радзіме.
Па стане на 29 лістапада вядома пра 16 ахвяр мігранцкага крызісу, які распачаўся летам гэтага году на межах Беларусі зь Літвой, Латвіяй і Польшчай.
У Менскім гарадзкім судзе распачаўся судовы працэс над 20-гадовым палітзьняволеным Арцёмам Баярскім, які ўтрымліваецца за кратамі ўжо амаль дзевяць месяцаў.
На межах Беларусі астаецца напружанасьць, выкліканая тысячамі мігрантаў, якія шукаюць магчымасьцяў трапіць у краіны Эўразьвязу.
У Кіеве на месцы гібелі беларускага журналіста Паўла Шарамета беларускія і ўкраінскія журналісты ўшанавалі ягоную памяць — 28 лістапада яму споўнілася бы 50 гадоў.
Загрузіць яшчэ