Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваша меркаваньне

Гэтая дыскусія закрытая.
  • Слухач (Менск) 18,12,2009 13:05

    Кепская кніжка з віртуальнай перадачы пра невядомых літаратараў...

  • навін (мінск) 18,12,2009 15:03

    Ага."Змагар за беларусізацыю",а дзіця у рускамоўнай школе.
    Малайца! На дошку гонара!

  • чытачка 18,12,2009 15:14

    Віншую "Свабоду" і Міхася Скоблу з кніжкай

  • Ларыса 18,12,2009 15:25

    Заўсёды зь цікавасьцю слухала ў эфіры перадачу Міхася Скоблы і чытала яе на сайце, цяпер буду рада мець вялікую частку цікавых гутарак у сваёй бібліятэцы

  • аднакласнік Сафійкі (Менск) 18,12,2009 23:23

    Сапраўды, дачка спадара Міхася Скоблы вучыцца са мной у беларускамоўным класе, але ініцыятарам і арганізатарам беларускамоўнага класа пры СШ №218 быў мой тата (звычайны інжынер-электрык), імя каторага Спадар Міхась Скобла не назваў. Самога ж спадара Міхася Скоблу і пералічаных ім асоб майму тату давялося ўгаворваць, каб яны дапамаглі абыйсьці кватэры і аўтарытэтна пагаварыць з бацькамі дзетак, каб набраць неабходную колькасьць дзеля адкрыцьця беларускамоўнага класа. У выніку па кватэрах тата хадзіў адзін; праўда, адзін раз яму дапамог ягоны сябра Валеры Палсьцюк (былы калеге па працы) і два разы дапамагла знаёмая Валянціна Мароз (кандыдатка навук па філалогіі). Дарэчы, дачка спадара Алеся Пашкевіча ўжо другі год маёй аднакласніцай не зьяўляецца - яна вучыцца ў рускамоўным класе.

  • Iльля Копыл ( Менск) 19,12,2009 12:28

    Шаноуныя слухачы Радыё Свабоды.Давайте не будем папракаць адзiн аднаго, хто больш беларус, а хто менш i у якix школах навучаюцца нашы дзецi i унукi. У даным выпадку гаворка iдзе пра кнiгу - пра кнiгу Мixacя Скоблы "Вольная студыя". Вось слухач пiша: "Кепская кнiжка з вiртуальнай перадачы пра невядомых лiтаратарау". Я не буду пра гэтага слухача казаць, што ён не адукаваны чалавек, цемрашал. Перадача "Вольная студыя" вельмi цikaвая. На яе запрашаюцца вядомыя людзi.Увесь свет ведае такix знакамiтых беларускix пicменнikaу, як Нiл Гiлевiч, Рыгор Барадулiн, Сяргей Законнikaу,Уладзiмер Някляеу, Генадзь Бураукiн, Янка Брыль i шмат iншых. Мастакi Aляксей Марачкiн, Алесь Пушкiн - усix не пералiчыць. Няужо ёсць людзi, якiя не ведаюць палiтыка i навукоуца Станiслава Шушкевiча ? Перадача "Вольная студыя" прагучала 500 разоу, у кнiгу увайшло толькi 50 гутарак. Чакаю працягу яшчэ 10 тамоу гэтай кнiгi. Дзякуй за такую цikaвую кнiгу, шаноуны Мixacь. Здароуя Вам i новых поспехау.

  • Бядуля (Мінск) 19,12,2009 16:51

    Я сёе-тое ведаю ў выдавецкай справе. Скажу, што кніка зроблена выдатна. Выдатныя здымкі і іх падача. Выдатны макет. Што тычыцца зместу, то, па-першае, пададзена сцісла і па тэме, як і належыць журналісту, па-другое размова з вельмі цікавымі субяседнікамі. Наколькі мне вядома гэта кніга і не задумвалася, як панегірык на пэўных беларускіх дзеячоў. Многа новых імёнаў, што вельмі важна для "Свабоды", якая трымае руку на пульсе грамадскага жыцця. Прыемна, што Міхась Скобла адбыўся не толькі, як радыёжурналіст і вядучы, але і як добры літаратар.
    Міхась, сем фунтаў чарніла для твайго пяра!
    А іншых "сознательных" просім пісаць свае кнігі. Туды можна будзе ўключыць Прэзідэнта, Чаргінца, Замяталіна, Праляскоўскага і інш.

  • 12 (Мінск) 19,12,2009 17:03

    Сябры!
    Каб каб зняславіць Міхася Скоблу вам трэба шмат сілкавацца і не хадзіць у прыбіральню. Адной наводкі КДБ, каб пукнуць на яго - не дастаткова. Міхась быў і застанецца ў гісторыі Беларусі, як адзін з найбольш свядомых беларускіх журналістаў, паэта і чалавек. Асабліва пасуе дя яго вобліку незаангажаванасць, аддаленасць ад розных грантаўскіх тусовак. Кніга - выдатная. Па ўсіх параметрах. Яна ўжо сёння ўвайшла ў залаты фонд беларускай журналістыкі.
    Хто не паспеў, той спазніўся. Пэўна будзе патрэба ў яе перавыданні.
    Урэшце, трэба чытаць і тады ўсе стане на месца. Міхасю і яго жонаццы вітанне ад Тузіна!

  • Taksama bielarus 19,12,2009 20:45

    Dzvie asoby eurapiejskija - sp.Skobla dy sp. Lukashuk. Astanija z vyhladajuc jak na kalhasnym schodzie u hluchija savieckija casy - u viercniaj vopratcy...?! Spadarstva, jakaja Europa? Sumna. Nu nie minus za tam 15 bylo?

  • Дзед Талаш (Minsk) 20,12,2009 00:17

    Відаць, што Таксама Беларус жыве не ў Беларусі. Рэаліі такія, што было ў залі дастаткова прахалодна.
    Хаця, канешне на такую імпрэзу трэба прыходзіць пад гальштукам.

  • Дасьведчаная (Менск) 20,12,2009 14:26

    Аднакласніку Сафійкі

    Аляксей! Правільна, твой бацька хадзіу па хатах, гутарыў з бацькамі. Дзякуй яму. А спадар Скобла зь сябрамі хадзіў па чыноўніках. І калі ваш клас закрылі праз тры дні пасьля адкрыцця, хто яго адстойваў? Усё ж тыя Барыс Сачанка (Пятровіч), Алесь Пашкевіч, Скобла... Вашага бацьку у чыноўніцкіх кабінэтах я ня бачыла. Ён палічыў, што яго справа зробленая. А клас яшчэ некалькі разоў спрабавалі закрыць. Не удалося.

  • Taksama bielarus 20,12,2009 18:48

    Sp.malec, rech u tym, shto ja zhyvu u Europie. Dy j davialosia mnie trochi pajezdic pa Europie. I nie tolki. Za krainu kryudna. I za liudziej, jakija zjaulajucca viarshkami hramadztva. Bo pa tvaram, prysutnym u sali, nie padalosia mnie, sto heta rabochyja "integralu" ci niejakaha inshaha zavodu.

  • Бацька аднакласьніка (Менск) 21,12,2009 01:49

    Дасьведчанай -1.
    І Міхасю Скобле.

    Шаноўная спадарыня Дасьведчаная!
    Па-першае, я дзякую свайму сыну, што ён па-свойму вырашыў заступіцца за мяне і сказаў праўду, якую ведаў - у ягоных словах хлусьні няма. Па-другое, выбачайце, калі ласка, але Ваш каментар не зьяўляецца дасьсведчаным у пытаньні гісторыі адкрыцьця і існаваньня беларускамоўнага класа ў СШ 218 і да людзей, якія да гэтага спрычыніліся. Таму дазвольце я коратка распавяду пра гэта.
    Працяг будзе.

  • Бацька аднакласьніка (Менск) 21,12,2009 01:52

    Дасьведчанай - 2.
    І Міхасю Скобле.

    Яшчэ калі мой сын хадзіў ў дзіцячы садок, мяне вельмі ўразіла негатыўнае, а то і адкрыта варожае стаўленьне амаль усіх адказных асобаў ад міністэрства адукацыі да майго жаданьня даць сыну беларускамоўнае выхаваньне і адукацыю. А лагапеды казалі, што калі мой сын не пазбавіцца беларускага нават акцэнту (гаворка ўжо і не пра мову), то гэта будзе кваліфікавацца як хіб у разьвіцьці дзіцяці, праўда, афіцыйную даведку мне адмаўляліся даць. Тым не менш, пасля майго звароту ў аддзел адукацыі Маскоўскага раёну мяне накіравалі ў дзіцячы садок № 547 (за тры кіламетры ад дому), дзе, як мне паведамілі, засталася адзіная на ўвесь Маскоўскі раён група са статусам беларускамоўнай. Але за беларускамоўных выхавацелек дзеля майго сына давялося "ваяваць" яшчэ два гады. Толькі ў старэйшай групе быў створаны рэжым, спрыяльны дзеля беларускамоўнага разьвіцьця дзетак - прызначаныя выхавацелькі размаўлялі зь дзеткамі выключна па-беларуску. За гэта я ўдзячны дырэктарцы садка № 547 спадарыні Сівой. Удзячны таксама спадару Валеру Палсьцюку і спадару Ігару Хлябу, якія мяне маральна падтрымоўвалі і прысутнічалі на бацькоўскіх сходах.
    Працяг будзе.

  • Бацька аднакласьніка. (Менск) 21,12,2009 01:56

    Дасьведчанай - 3.
    І Міхасю Скобле.

    Улічвая вышэй паведамленае, змагацца за беларускі клас дзеля майго сына я пачаў за два гады як яму ісьці ў школу. Школу абраў самую бліжэйшую да дому - СШ № 218, пазнаёміўся з адміністрацыяй школы, сказаў - чаго хачу. Мне адразу далі адрасы патэнцыйных "першаклашак". Першы год за беларускамоўны клас сабраў подпісы 27-мі бацькоў, але майму сыну не хапала двух месяцаў да шасьці гадоў - у школу, сказалі, яшчэ малы. Каго-небудзь з бацькоў дзетак давесьці да канца справу па адкрыцьці беларускамоўнага класа я не ўгаварыў. А мяне, раз мой сын у школу не ішоў, адміністрацыя лічыла пабочнай асобай.
    Таму на наступны год я падрыхтаваўся больш грунтоўна. У таварыстве беларускай мовы я даведаўся адрасы беларускай эліты, за якую лічыў перад усім пісьменьнікаў, дзеткі каторых адначасова з маім сынам мусяць пайсьці ў школу, і каторыя жывуць непадалёк ад мяне. Разам са знаёмай дацэнткай па беларускай філалогіі Валянцінай Мароз наведаў кватэры Міхася Скоблы, Алеся Пашкевіча і Барыса Сачанкі - ўсе яны жылі ў адным доме. Дзеткі пісьменьнікаў былі знаёмы між сабой і хадзілі ў адзін садок у рускамоўную групу. На маё пытаньне, чаму яны не адкрылі пры садку беларускамоўную групу, адказалі, што яны за гэта нават і не спрабавалі брацца. На маю просьбу пахадзіць па кватэрах і загітаваць бацькоў патэнцыйных "першакласах" за беларускамоўнае навучаньне сваіх здетак, па розных прычыных адмовіліся. Скажу шчыра - у той момант я моцна расчараваўся ў пісьменьніках як моцным апірышчы беларускасьці. Праўда, кожны з вышэй названых асоб пахваліў мяне, запісаўся ў беларускамоўны клас. Спадар Міхась Скобла некалькі разоў наведваў разам са мной старшыню гарадскога аддзела адукацыі таварыша Ціцянкова і ягоную намесьніцу спадарыню Фралову. Спадарыню Фралову ўдалося ўгаварыць, каб яна распарадзілася адміністрацыі СШ № 218, каб тая выдала мне адрасы патэнцыйных "першаклашак" (у адрозьненьне ад мінулага года адміністрацыя школы без загаду зверху адрасы вучняў не давала).
    Працяг будзе.

  • Бацька аднакласьніка. (Менск.) 21,12,2009 02:02

    Дасьведчанай -4.
    І Міхасю Скобле.

    Па кватэрах пісьменьнікі, сапраўды, не хадзілі. З 97-мі адрасоў за беларускі клас падпісаліся бацькі 23-х дзетак. Але на першым бацькоўскім сходзе (на якім не прысутнічаў ні адзін з вышэй узгаданых пісьменьнікаў) завучка пачатковых класаў Новікава Ларыса Васільеўна, прадставіўшы мяне як "очень активный родитель", фактычна загітавала 13 бацькоў забраць свае заявы з беларускага класа.
    На пярэдадні навучальнага году адкрыцьцё беларускага класу апынулася пад пагрозай закрыцьця, пра што бацькам паведаміў дырэктар СШ № 218. Як патлумачыў, што паводле нейкага дакументу міністэрства адукацыі, з мэтй эканоміі бюджэтных сродкаў, класы павінны фармавацца па поўнай напаўняльнасьці, дзеля пачатковых класаў - гэта 20 чалавек. А нас засталося толькі дзесяць. Я адразу ж праз газэту "Наша свабода" адкрытым лістом зьвярнуўся да міністра адукацыі спадара Навіцкага каб ён выступіў гарантам майго канстытуцыйнага права даць паўнавартасную адукацыю майму сыну па-беларуску. У гэты час спадары Барыс Сачанка, Міхась Скобла і Алесь Пашкевіч запрасілі мяне зьезьдзіць на прыём да кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна таварыша Дукоры. Мы зьезьдзілі, пагаманілі, нічога не дамагліся. І тады спадар Міхась Скобла патэлефанаваў пісьменьніку Івану Карэньдзе, які на той час у Адміністрацыі Прэзідэнта быў галоўным ідэолагам. Званок разьвязаў праблему - дырэктар школы № 218 сустрэў нас ветліва і сказаў, што клас беларускі будзе пры любой напаўняльнасьці, як і належыць паводле Канстытуцыі.
    Канчатак будзе.

  • Бацька аднакласьніка (Менск.) 21,12,2009 02:05

    Дасьведчанай - 5.
    І Міхасю Скобле.

    Былі спробы закрыць клас і потым. Верагодна, былі звароты да чыноўнікаў з боку ўзгаданых пісьменьнікаў, пра каторыя мне не паведамлялася. Але я нічога не пускаў на самацёк, сістэматычна сачыў за выкананьнем беларускамоўнага рэжыму з боку настаўніц, не прапусьціў ніводнага бацькоўскага сходу. Пісьменьнікаў жа на бацькоўскіх сходах ўжо гадоў пяць не бачыў - нельга ж беларускамоўнае выхаваньне спіхваць толькі на жонак.
    Насёньня ў класе засталося 10 (дзесяць) дзетак. І крыўдна, калі старшыня саюзу беларускіх пісьменьнікаў забірае пры гэтым сваю дачку з беларускага класа і пераводзіць у іншую школу, дзе аддае ў рускамоўны клас (па маіх звестках спадар Алесь Пашкевіч нават не спрабаваў на новым месцы аддаць дачку вучыцца па-беларуску).
    Тым не менш, спадар Міхась, дазволь павіншаваць цябе з выхадам новай беларускай кніжкі. Зычу, каб беларускасьць пісьменьнікаў не абмяжоўвалася толькі прафесіяй пісьменьніка. Трэба каб унукі зразумелі, што напісалі іхныя дзяды.
    Выбачайце, калі зрабіў Вам балюча. Але я не шкадую. Не падпісваюся - Вы мяне і так пазналі.

XS
SM
MD
LG