Афіцыйна інфармацыю пракамэнтавалі, не сказаўшы нічога пра ўладальніка, але бярозаўцы паведамляюць, што гэта нібыта маёр міліцыі.
Усяго сёлета памежнікі краін Эўразьвязу спынілі 40 тысяч спробаў пераходу мяжы мігрантамі зь Беларусі.
Каля Дубічаў Царкоўных і Мельніка дзьве групы агрэсіўных мігрантаў спрабавалі сілай прарвацца празь мяжу, паведамілі польскія памежнікі. Паміж гэтымі вёскамі каля паўсотні кілямэтраў. Зь беларускага боку месьцяцца адпаведна вёскі Амелянец і Такары Камянецкага раёну.
Памежны камітэт абверг зьвесткі пра затрыманьне ў аэрапорце журналісткі курдзкага тэлеканалу NRT Жыян Алі.
Тэлеграм-канал і сацсеткі выданьня «Наша Ніва» беларускія ўлады прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Тэлеканал NRT, які базуецца ў ірацкім Курдыстане, паведаміў пра арышт сваёй журналісткі Жыян Алі ў менскім аэрапорце.
Міністэрства абароны Беларусі выступіла з заявай: «Вакол нас фармуецца пояс недружалюбных дзяржаў».
Яшчэ адна ахвяра мігранцкага крызісу, у арганізацыі якога Эўразьвяз абвінаваціў Лукашэнку.
Паводле зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, звыш 3 тысяч грузавікоў стаяць у чэргах на выезд з краіны.
Старшыня Горадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Каранік заявіў, што выдаткі на ўтрыманьне мігрантаў павінны ўзяць на сябе міжнародныя грамадзкія арганізацыі і партыі.
Мінімум 46 чалавек загінулі ў аварыі аўтобуса на захадзе Баўгарыі. Сярод іх 12 дзяцей. Аўтобус каля другой гадзіны ночы ўрэзаўся ў агароджу і загарэўся.
У інтэрвію тэлеканалу BBC Аляксандар Лукашэнка расказаў аб прычынах закрыцьця недзяржаўных арганізацый, якія ня мелі адносінаў да палітычнай дзейнасьці.
Кантактныя асобы ад Эўразьвязу, якія маюць працаваць над вырашэньнем крызісу зь мігрантамі, не выходзяць на сувязь, заявіў Аляксандар Лукашэнка, прымаючы старшыню Горадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Караніка і свайго памочніка ў гэтым рэгіёне Юрыя Караева.
У прыгарадзе Мілуокі горадзе Ўокеша, у амэрыканскім штаце Вісконсін, у нядзелю аўтамабіль пратараніў паліцэйскія агароджы і ўрэзаўся ў калядны парад. Загінулі пяць чалавек, ня менш як 40 пацярпелі. Аб гэтым паведаміла гарадзкая паліцыя.
Такое пытаньне пакуль не разглядаецца, паколькі беларускія службы адвялі мігрантаў у Брузгах ад ваколіц мяжы.
Кансультацыйная рада замежных інвэстыцый Расеі накіравала ліст першаму віцэ-прэм’еру Андрэю Белавусаву з просьбай дапамагчы ў вырашэньні праблемы аўтаперавозак.
Прычыны — каранавірус, захворваньні лёгкіх, траўмы і іншыя праблемы са здароўем.
З-за моцнага ветру, парывы якога дасягалі 23 м/с, у суботу пацярпелі 224 населеныя пункты ў 23 раёнах краіны: 1 — у Берасьцейскай вобласьці, 4 — у Віцебскай і Магілёўскай, 7 — у Гомельскай і Менскай. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.
У капэрце, акрамя таго, месьціліся пагрозы расправы зь іншымі польскімі палітыкамі. Імаверна, гэта зьвязана зь мігранцкім крызісам.
У першай палове кастрычніка каля Акрэсьціна затрымалі двух хлопцаў, якія пад сьценамі ізалятара ў машыне ўключылі песьню «Разбуры турмы муры».
Суд прысяжных у штаце Вісконсін прызнаў невінаватым па ўсіх пунктах 18-гадовага Кайла Рытэнгаўса. Яго абвінавачвалі ў наўмысным забойстве двух чалавек і яшчэ чатырох злачынствах падчас беспарадкаў у горадзе Кэноша ў жніўні 2020 года.
Учора вечарам мігранты групай спрабавалі перайсьці беларуска-польскую мяжу, а як пабачылі паліцыянтаў, пачалі шпурляць у іх камянямі.
«Гуманітарная сытуацыя і сытуацыя з правамі чалавека на мяжы Польшчы і Беларусі выклікае трывогу. Неабходныя тэрміновыя меры, каб абараніць жыцьцё людзей, якія апынуліся ў памежным рэгіёне», — заявіла сёньня эўракамісарка Рады Эўропы ў пытаньнях правоў чалавека Дуня Міятавіч.
18 лістапада ў польскіх СМІ зьявілася інфармацыя пра сьмерць аднагадовага дзіцяці ў лесе на польска-беларускай мяжы.
Міністар энэргетыкі Віктар Каранкевіч сказаў, што прычынай адключэньня першага энэргаблёку БелАЭС стаў «адзін некарэктны сыгнал».
Улады Ўкраіны перакананыя, што міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і эўрапейскіх краіны ў любы момант можа абвастрыцца.
Мігранты адышлі ад мяжы да транспарта-лягістычнага цэнтру, што перад пунктам пропуску «Брузгі». 18 лістапада адзін зь мігрантаў паведаміў Свабодзе, што месца ў ім хапіла ня ўсім. Эвакуацыйны рэйс, заплянаваны на 19 лістапада, зьнік з раскладу.
Ратавальнікі Польскага цэнтру міжнароднай дапамогі паведамілі 18 лістапада, што ўначы яны дапамаглі тром людзям і ад іх даведаліся аб сьмерці дзіцяці.
Футбалісту было 42 гады.
Мігранцкі крызіс працягваецца, працягваюцца і спробы сілавога прарыву польскай мяжы мігрантамі.
Кібэрпартызаны ўзламалі ўнутраную сетку Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце. На галоўнай старонцы навучальнай установы цяпер партрэт загінулага летась пасьля арышту сілавікамі Рамана Бандарэнкі.
За дзесяць месяцаў эксплюатацыі энэргаблёк спынялі ўжо восем разоў.
Міністэрства абароны Армэніі абвясьціла пра дамоўленасьць з Азэрбайджанам аб спыненьні агню на мяжы.
Марыюш Блашчак у этэры 1-му каналу Польскага радыё заявіў, што Польшча падрыхтаваная да розных сцэнароў разьвіцьця падзей на мяжы, урад усьведамляе, што мае справу зь гібрыднай атакай.
16 лістапада мігранты кідалі камяні ў польскіх ахоўнікаў мяжы, спрабуючы прарвацца зь Беларусі. У выніку ў Польшчы пацярпелі 12 чалавек.
Сёньня на беларуска-польскай мяжы польскі бок прымяніў газ, сьвятлашумавыя гранаты і вадамёты супраць мігрантаў, што спрабавалі прарвацца праз агароджы з калючага дроту на польскі бок. Вадамёты і сьвятлашумавыя боепрыпасы шырока ўжываліся беларускімі сілавікамі супраць пратэстоўцаў у 2020 годзе.
Ня менш за сем супрацоўнікаў польскіх праваахоўных органаў былі траўмаваныя ў выніку інцыдэнтаў на мяжы зь Беларусьсю, паведаміла 16 лістапада паліцыя Польшчы.
На памежным пункце «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы працуюць супрацоўнікі Сьледчага камітэту.
Міністэрства абароны Армэніі заявіла пра загінулых і параненых у выніку баёў з азэрбайджанскімі сіламі на ўсходзе краіны.
Колішні міністар унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў заяўляе, што падазраваныя ў забойстве журналіста Паўла Шарамета маглі супрацоўнічаць з СБУ і ня ведаць, супраць каго іх выкарыстоўваюць у падрыхтоўцы і арганізацыі злачынства.
Ноч з 15 на 16 лістапада група зь некалькіх тысяч мігрантаў правяла на беларуска-польскім памежжы ў пункце пропуску. Каля 12:00 гадзіны яны пачалі спробу прарыву, якая беспасьпяхова скончылася каля 14.30.
Паліцыя Падляскага ваяводзтва паведаміла, што 15 лістапада каля 16-й гадзіны некалькі сотняў чалавек спрабавалі нелегальна перайсьці мяжу каля вёскі Старына.
Брытанская паліцыя расьсьледуе як тэракт выбух аўтамабіля службы таксі каля найбуйнейшай у Эўропе клінікі акушэрства і гінэкалёгіі ў Лівэрпулі.
Зубр нейкі час пасьвіўся разам з чарадой кароў, аднак мясцоваму сельскагаспадарчаму прадпрыемству гэта не спадабалася, яны заявілі, што зубр нібыта нёс небясьпеку.
Паліцыя Падляскага ваяводзтва паведаміла пра затрыманьне ў мястэчку Горны Ўснар на мяжы зь Беларусьсю дваіх журналістаў расейскага тэлеканалу Russia Today, які працуе ў Францыі.
Фэдэральная паліцыя толькі за восень арыштавала 329 чалавек за спрыяньне нелегальнай міграцыі.
У нядзелю польскія памежнікі чакаюць буйную спробу сілавога прарыву мяжы.
Польская Памежная варта заявіла, што перадухіліла два нелегальныя прарывы мяжы па-за пунктамі пропуску. Аднак паліцыя паведаміла пра адну пасьпяховую спробу. Мігранты працягваюць агрэсіўныя паводзіны супраць польскіх вайскоўцаў і паліцыянтаў.
Паводле афіцыйнага паведамлення, смерць наступіла ў выніку няшчаснага выпадку.
Загрузіць яшчэ