Два гады Мікалай Лось прабыў у менскім вайсковым мэдцэнтры. Там ён апынуўся пасьля таго, як атрымаў моцныя апёкі падчас няшчаснага выпадку ў вайсковай часьці, дзе праходзіў тэрміновую службу. Стан яго не палепшыўся: ён есьць праз зонд, дыхае з дапамогай ШВЛ і амаль не рэагуе на навакольных.