Пра гэта паведамляе карэспандэнт праекта Радыё Свабода Крым.Рэаліі.
Каля 13 гадзінаў па мясцовым часе судна зайшло ў акваторыю Севастопальскай бухты і прайшло сваім ходам да месца стаянкі ў Сухарнай бухце.
12 мая прадстаўнік Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Братчук паведаміў у сваім тэлеграм-канале пра ўдары ВСУ па расейскім судне тылавога забесьпячэньня «Усевалад Баброў» у раёне вострава Зьмяіны. Пра гэты інцыдэнт таксама паведаміла ўкраінскае выданьне «24 канал» са спасылкай на крыніцы ва ўкраінскай выведцы.
Расейскія вайскоўцы публічна не камэнтавалі інфармацыю ўкраінскіх уладаў і СМІ.
- Судна тылавога забесьпячэньня праекта 23120 «Усевалад Баброў» спушчана на ваду ў 2016 годзе, увайшло ў склад Чарнаморскага флёту РФ у жніўні 2021 года і зьяўляецца найноўшым суднам Чарнаморскага флёту РФ.
11 траўня Міністэрства абароны Вялікабрытаніі са спасылкай на дадзеныя сваёй выведкі паведаміла, што на востраве Зьмяіны ў Чорным моры працягваюцца баі, Расея спрабуе ўзмацніць свой адкрыты гарнізон, разьмешчаны там, а Украіна пасьпяхова нанесла ўдары па расейскай супрацьпаветранай абароне і судах забесьпячэньня безьпілотнікамі Bayraktar.
Расейскія войскі спрабуюць замацавацца на ўкраінскім востраве Зьмяіны.
Востраў Зьмяіны ў Чорным моры ўжо больш за два месяцы знаходзіцца ў часовай расейскай акупацыі, пачынаючы з атакі РФ у першыя дні поўнамаштабнай вайны.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com