Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генштаб Узброеных сіл Украіны: На Гомельшчыне разьміноўваюць месцы, дзе базаваліся расейскія войскі


Расейскія войскі ў Беларусі на 13 траўня 2022.

Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны (УСУ) у зводцы на 18 гадзін 14 траўня паведаміў, што «на Валынскім, Палескім і Северскам напрамках абстаноўка не зьмянілася — праціўнік актыўных дзеяньняў не праводзіў».

«На тэрыторыі Гомельскай вобласьці Рэспублікі Беларусь фіксуецца правядзеньне работ па разьміноўваньні мясцовасьці ў раёнах былога базаваньня падразьдзяленьняў Расейскай Фэдэрацыі», — сьцьвярджаюць ва ўкраінскім ваенным камандаваньні.

Раніцай 14 траўня Генштаб УСУ паведаміў, што, паводле наяўных даных, «працягваецца вываз ваеннай тэхнікі і маёмасьці Узброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

У сярэдзіне красавіка РФ пачала другую фазу вайны, у рамках якой на ўсходзе Ўкраіны былі сканцэнтраваныя войскі, тэхніка і ўзбраеньні, у тым ліку тыя, што базаваліся на беларускай тэрыторыі.

6 траўня Генштаб УСУ паведаміў, што, паводле наяўных даных, у Беларусі «застаюцца падразьдзяленьні УС РФ у складзе да васьмі пускавых установак апэратыўна-тактычных ракетных комплексаў „Іскандэр-М“ і да шасьці самалётаў розных мадыфікацый, якія могуць быць задзейнічаны ў нанясеньні авіяцыйных і ракетных удараў па тэрыторыі Ўкраіны».

24 лютага Расія пачала вайну супраць Украіны. Улады ў Менску адмаўляюць удзел беларускай арміі ў баявых дзеяньнях на баку РФ, у той жа час беларуская тэрыторыя з пачатку ўварваньня выкарыстоўвалася расейскім войскам для нанясеньня ўдараў па Ўкраіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG