Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Батальён імя Каліноўскага і Беларускі Свабодны тэатар заключылі пагадненьне аб гуманітарнай і культурнай супрацы


Байцы Батальёну імя Каліноўскага. Ілюстрацыйнае фота.

Беларускі Свабодны тэатар плянуе прадстаўляць батальён Каліноўскага на міжнародных культурных пляцоўках з мэтай збору сродкаў і закупкі абсталяваньня для аказаньня дапамогі ў яго дзейнасьці, паведаміў у сваім Фэйсбуку сузаснавальнік тэатру Мікалай Халезін.

Паводле Халезіна, таксама тэатар гатовы арганізоўваць мэтавыя зборы сродкаў на набыцьцё сродкаў абароны і мэдыцынскага абсталяваньня для дапамогі ў выкананьні батальёнам сваіх задач.

Як паведамляе сузаснавальнік Беларускага Свабоднага тэатру, батальён Каліноўскага абавязваецца забясьпечыць для творчай групы Свабоднага тэатра доступ да асабовага складу для збору інфармацыі з мэтай стварэньня тэатральнай і кінапрадукцыі, заснаванай на дакумэнтальным матэрыяле, а таксама, у асаблівых выпадках, прадстаўляць прадстаўнікам батальёна магчымасьць для ўдзелу ў спэцыяльных культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца Беларускім Свабодным тэатрам.

З красавіка 2022 года ў батальёне імя Кастуся Каліноўскага праходзіць службу адзін з актораў Беларускага Свабоднага тэатра, адзначае Мікалай Халезін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG