Лінкі ўнівэрсальнага доступу

G7: ваенная дапамога будзе працягвацца, а зьмену межаў Украіны «ніколі не прызнаюць»


Саміт міністраў замежных спраў G7 . Ілюстрацыйнае фота

Міністры замежных спраў краінаў G7 заявілі, што будуць працягваць аказваць ваенную дапамогу Ўкраіне «да таго часу, пакуль гэта неабходна», і ніколі не прызнаюць зьмену межаў Украіны праз ваенную агрэсію Расеі.

«Мы будзем працягваць нашу вайсковую і абарончую дапамогу Ўкраіне столькі, колькі будзе неабходна. Мы пацьвярджаем наш заклік да Расеі спыніць вайну, якую яна пачала. Мы таксама працягваем заклікаем Беларусь спыніць дазваляць Расеі агрэсію і выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы... Мы заклікаем Расею спыніць агонь і неадкладна і без усялякіх умоваў вывесьці свае войскі з усёй тэрыторыі Ўкраіны ў яе міжнародна прызнаных межах» — гаворыцца ў заяве.

Міністры замежных спраў таксама падкрэсьлілі, што краіны G7 ніколі не прызнаюць межаў, якія Расея спрабавала зьмяніць шляхам ваеннай агрэсіі, і будуць падтрымліваць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.

«Мы працягваем аказваць значную фінансавую і эканамічную падтрымку Ўкраіне для ўмацаваньня ўстойлівасьці яе эканомікі. Мы пацьвярджаем нашу прыхільнасьць падтрымліваць Украіну, у тым ліку ў аднаўленьні краіны, і заклікаем усіх партнэраў аб’яднаць намаганьні, каб забясьпечыць падтрымку Ўкраіны ў задавальненьні яе неадкладных гуманітарных і фінансавых патрэбаў, а таксама для таго, каб Украіна аднавіла сваю будучыню», — гаворыцца ў паведамленьні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG