Ён дапусьціў, што журналісты гатовы эміграваць, калі якая-небудзь з краін прапануе «зразумелыя ўмовы і пэрспэктывы».
Кіраўнік тэлеканалу прывёў прыклад вядучай холдынгу ВГТРК. Па ягоных словах, ЗША адмовілі ёй у візе. «Як толькі яна кажа „ВГТРК“, дзьверы перад ёй зачыняюцца», — сказаў суразмоўца The Insider.
Некаторыя супрацоўнікі дзяржаўных і падкантрольных уладам расейскіх тэлеканалаў (а гэта ўсё, хто яшчэ не заблякаваны) не звальняюцца, але адмаўляюцца асьвятляць вайну з Украінай. У прыватнасьці, працаваць у кадры пасьля пачатку вайны Расеі адмовіліся вядучая навін канала «Россия 24» Марыя Гладкіх і вядучы «Москвы 24» Станіслаў Кулік, нагадвае The Insider.
У лютым у Расеі пасьля пачатку вайны з Украінай была фактычна ўведзена ваенная цэнзура. Улады Расеі патрабуюць называць вайну «спэцыяльнай ваеннай апэрацыяй» і забараняюць паведамляць аб падзеях вакол баявых дзеяньняў не па афіцыйных расейскіх крыніцах.
- Як падлічыў праваабарончы праект «Роскомсвобода», у Расеі заблякавалі больш за 3000 сайтаў з пачатку вайны ва Ўкраіне. Большасьць зь іх — па патрабаваньні Генпракуратуры. Сярод заблякаваных сайтаў — сайты усіх службаў Радыё Свабода і праектаў радыёстанцыі.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com