Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запароская вобласьць Украіны прыпыніла супрацоўніцтва зь Беларусьсю


Ілюстрацыйнае фота. Пасёлак Кам'янскае ў Запароскай вобласьці пасьля абстрэлаў з боку расейскіх войскаў, 2 красавіка 2022 году

Запароская вобласьць прыпыняе супрацоўніцтва зь Беларусьсю з прычыны яе падтрымкі Расеі ў вайне супраць Украіны, паведаміла Запароская абласная вайсковая адміністрацыя 14 траўня.

Гаворка ідзе аб прыпыненьні сувязяў у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сфэрах. Так, абласная адміністрацыя спыняе дзеяньне пагадненьняў 2018 году, заключаных з Магілёўскім, Менскім, Гомельскім, Горадзенскім і Берасьцейскім абласнымі выканаўчымі камітэтамі Беларусі. Таксама разрываецца пагадненьне ад 1993 году аб эканамічным супрацоўніцтве паміж Запароскай вобласьцю і беларускімі рэгіёнамі. Даручэньне падрыхтаваць дакумэнты аб прыпыненьні супрацоўніцтва даў кіраўнік Запароскай АВА Аляксандар Старух.

Беларускія ўлады дазволілі Расеі скарыстаць сваю тэрыторыю для нападаў на Ўкраіну з поўначы. З пачатку вайны расейцы выкарыстоўвалі беларускія аэрадромы для палётаў і беларускія пляцоўкі для ракетных абстрэлаў гарадоў Украіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG