Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка вызваліў ад пасады амбасадара Беларусі ў Польшчы


Архіўнае фота. Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Ўладзімер Чушаў (у цэнтры справа) уручае даверчыя граматы прэзыдэнту Польшчы Анджэю Дуду. 21 сакавіка 2019 году

Аляксандар Лукашэнка зьняў з пасады амбасадара Беларусі ў Польшчы Уладзімера Чушава.

Адпаведны ўказ апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 14 траўня.

У якасьці абгрунтаваньня ўказаны пункт 20 арт.84 Канстытуцыі Беларусі — гэты артыкул дае права Аляксандру Лукашэнку прызначаць і адклікаць дыпляматычных прадстаўнікоў Беларусі ў замежных дзяржавах і пры міжнародных арганізацыях.

Уладзімер Чушаў займаў пасаду амбасадара Беларусі ў Польшчы з сакавіка 2019 году.

У кастрычніку 2020 году Польшча і Беларусь узаемна адклікалі амбасадараў: амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, як і амбасадар Беларусі ў Польшчы Уладзімер Чушаў, вярнуліся ў свае краіны «для кансультацый». Гэта адбылося на фоне абвастрэньня стасункаў паміж краінамі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году. Тады беларускае МЗС запатрабавала ад дыпляматычных прадстаўніцтваў Польшчы і Літвы істотна скараціць колькасьць супрацоўнікаў у краіне.

Беларусь у Польшчы з тых часоў прадстаўляў павераны ў справах амбасады Беларусі ў Варшаве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG