Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра званкі маці з турмы і жыцьцё без бацькоў. Гісторыя Насты і Вані


Ваня Канавалаў і Наста Канавалава, дзеці палітзьняволенай Антаніны Канавалавай

7-гадовы Ваня і 5-гадовая Наста цяпер жывуць у Варшаве з бабуляй Ганнай. Іх маці — Антаніна Канавалава — у гомельскай калёніі, а бацька — Сяргей Ярашэвіч — у ваўкавыскай.

Іх асудзілі на 5 гадоў і 5 месяцаў зьняволеньня па справе тэлеграм-канала «Армія з народам». Пра званкі палітзьняволенай маці з калёніі, пра тое, як растуць і пра што думаюць дзеці, — у рэпартажы Радыё Свабода.

Сяргей у 2020 годзе выехаў за мяжу. Аднак, калі летась у верасьні затрымалі ягоную жонку, якая была даверанай асобай Сьвятланы Ціханоўскай, вярнуўся ў Беларусь. Празь месяц пасадзілі і яго.

Антаніна адбывае тэрмін у Гомлі, Сяргей — у Ваўкавыску. Паміж імі цяпер 500 кілямэтраў. З двума малымі дзецьмі Антаніны і Сяргея баба зь дзедам выехалі за мяжу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG