Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлану Ціханоўскую ізноў намінавалі на Нобэлеўскую прэмію


Сьвятлана Ціханоўская

Сьвятлана Ціханоўская ізноў вылучаная на Нобэлеўскую прэмію міру. Пра гэта паведаміў у сваім твітэры дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.

Франак Вячорка піша, што ініцыявалі вылучэньне дэпутаты нарвэскага парлямэнту — лідэр Хрысьціянска-дэмакратычнай партыі Алаўг Балестад і прадстаўнік Кансэрватыўнай партыі Хёрэк Эльвенс.

У 2021 годзе Сьвятлана Ціханоўская была вылучаная на Нобэлеўскую прэмію міру шэрагам палітыкаў. Яе шанцы ацэньваліся як досыць высокія. Ляўрэатамі сталі Марыя Рэса, філіпіна-амэрыканская журналістка, і галоўны рэдактар маскоўскай «Новой газеты» Дзьмітрый Муратаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG