Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На дачку Паўла Латушкі завялі крымінальную справу, арыштавалі кватэру


Павал Латушка і ягоная дачка Яна. Архіўнае фота.

Дэпартамэнт фінансавых расьледаваньняў распачаў крымінальную справу ў дачыненні да Яны Латушкі, дачкі кіраўніка Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, былога амбасадара і былога міністра культуры Паўла Латушкі. Паведамляецца, што яе кватэра арыштаваная.

Гэта адбылося падчас пасланьня Аляксандра Лукашэнкі.

Вось як адрэагаваў у Інстаграме на гэта Павал Латушка:

— Сапраўды менавіта падчас яго выступу супрацоўнікі Камітэту фінансавых расьследаваньняў Камітэту Дзяржкантролю зьвярнуліся і паведамілі пра заведзеную крымінальную справу. Якія абвінавачваньні выстаўленыя, не сказалі. Пазьней мы даведаліся, што накладзены арышт на кватэру маёй дачкі. Гэта кватэра маіх бацькоў, якую яны атрымалі яшчэ за савецкім часам.

Дачка Паўла Латушкі знаходзіцца па-за межамі Беларусі. Ёй 28 гадоў.

Як сказала Свабодзе Яна Латушка, ёй невядома, па якой прычыне на яе завялі крымінальную справу:

— Ніякіх супрацьпраўных дзеяньняў я не зьдзяйсьняла. Так, я ўдзельнічаю ў акцыях, якія праходзяць у Польшчы, выступаю супраць гвалту, за справядлівасьць. Я — дачка свайго бацькі і падтрымліваю яго.

Паводле Яны, арыштаваная кватэра 1985 году пабудовы, плошчай 63 квадратных мэтра:

— Была маіх бабулі і дзядулі, потым бацькоў і калі мне споўнілася 18 год, бацькі падарылі яе мне. Па гэтай сытуацыі бачна, што наступаюць сталінскія часы.

  • Павал Латушка быў міністрам культуры і амбасадарам Беларусі ў Францыі і Польшчы, потым кіраваў Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы. Яго звольнілі з пасады пасьля таго, як ён выказаўся супраць міліцэйскага гвалту і фальсыфікацыі выбараў. Са жніўня 2022 году знаходзіцца ў Польшчы. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG