Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы паведамілі пра затрыманьне Twitter-блогера Gypsynkov. У яго акаўнце зьявілася абвяржэньне


Будынак КДБ у Менску. Ілюстрацыйнае фота

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў пра затрыманьне блогера Gypsynkov, які вядомы сатырай у Twitter на палітычныя і сацыяльныя тэмы ў Беларусі.

Паводле «Вясны», Gypsynkov мае амаль 11,5 тысячы падпісчыкаў. Абставіны ягонага затрыманьня невядомыя.

Праваабаронцы таксама паведамляюць пра затрыманьні іншых блогераў-«тысячнікаў», іх прозьвішчы пакуль невядомыя.

Позна ўвечары ў Twitter блогера Gypsynkov’a зьявіліся новыя допісы. У іх аўтар абвяргае сваё затрыманьне, а маўчаньне тлумачыць «інфадэтоксам».

Прычым першы твіт быў напісаны, выдалены і пасьля напісаны зноў. У камэнтарах людзі выказваюць здагадкі, што акаўнт можа быць пад кантролем іншых людзей.

Паводле блогера Антона Матолькі, інфармацыя аб затрыманьні блогераў пакуль не пацьвярджаецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG