Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Бяляцкі застаецца за кратамі — суд не задаволіў скаргу на падаўжэньне тэрміну зьняволеньня


Алесь Бяляцкі, архіўнае фота 2018 году

28 студзеня суд Партызанскага раёну Менску разгледзеў скаргу палітзьняволенага старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага на падаўжэньне тэрміну заключэньня пад варту.

Дэталі працэсу невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме, а адвакат даў падпіску аб неразгалошваньні. Судзьдзя Натальля Дзядкова пакінула скаргу без задавальненьня, таму праваабаронца застанецца ў няволі, паведамляе «Вясна».

Алесь Бяляцкі за кратамі ўжо амаль сем месяцаў. Асноўныя прэтэнзіі да старшыні «Вясны» Алеся Бяляцкага, яго намесьніка Валянціна Стэфановіча і юрыста арганізацыі Ўладзімера Лабковіча — тое, што яны не зарэгістравалі Праваабарончы цэнтар «Вясна». З гэтага ўлады зрабілі выснову, што «вясноўцы» ўхіліліся ад прызнаньня арганізацыі падатковым агентам і ад сплаты падаткаў за пэрыяд з 2013 па 2020 год агулам на суму ня менш за 113 428 рублёў, што «прычыніла шкоду дзяржаве ў буйным памеры».

Беларускія ўлады скасавалі рэгістрацыю «Вясны» яшчэ ў 2003 годзе, а летась скасавалі рэгістрацыю яшчэ соцень няўрадавых арганізацый.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG