Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2221 выпадак. Мінздароўя заявіла пра рэкордны прырост хворых на COVID-19 за дзень


28 студзеня Міністэрства аховы здароўя Беларусі аб’явіла пра 2 221 выпадак каранавіруса за мінулыя суткі. Паводле афіцыйных зьвестак Мінздароўя, гэта рэкордная лічба з пачатку пандэміі. На піку мінулай хвалі ў кастрычніку 2021 году колькасьць тых, хто заразіўся COVID-19 за дзень, не выходзіла за межы 2 100 чалавек.

За мінулы дзень, паводле афіцыйных зьвестак Мінздароўя:

  • зарэгістраваны 2 221 пацыент з COVID-19,
  • выпісаныя 1 922 пацыенты,
  • памерлі 17 чалавек.

Агулам з пачатку пандэміі ў беларускае Мінздароўя афіцыйна зарэгістравала 736 299 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Зь іх ачунялі 727 857 пацыентаў, памерлі 6 009 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй.

У суседніх краінах таксама фіксуюцца рэкордныя паказьнікі хворых на COVID-19, але лічбы там нашмат большыя:

  • Расея — 98 040 выпадкаў (673 сьмерці);
  • Польшча — 57 262 выпадкі (271 сьмерць);
  • Украіна — 34 408 выпадкаў (144 сьмерці);
  • Літва — 11 365 выпадкаў (12 сьмерцяў);
  • Латвія — 8 682 выпадкі (9 сьмерцяў).

У той час як краіны Эўропы ўводзяць дадатковыя захады з улікам імклівага распаўсюду штаму «Омікрон», беларускія ўлады ў сьнежні 2021 году абвясьцілі пра шэраг захадаў, якія зьмякчаюць ці наагул касуюць каранавірусныя абмежаваньні ўнутры краіны.

Цяпер карантын абавязковы толькі для тых, каму ў мэдычных установах афіцыйна паставілі дыягназ COVID-19. Кантактам першага і другога ўзроўняў не выдаюць бальнічныя. Раней у Беларусі на загад Лукашэнкі скасавалі абавязковае нашэньне масак пры наведваньні публічных аб’ектаў, арганізацыяў і ў транспарце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG