Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За год завялі 1,7 тысячы крымінальных спраў за «абразьлівыя званкі» ў міліцыю


Ілюстрацыйнае фота © Shutterstock

Абразьлівыя словы міліцыянты чуюць «практычна штодня».

За 2021 год за абразьлівыя званкі на нумар 102 у Беларусі прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці каля 1,6 тысячы чалавек (паводле арт. 24.4 КаАП), а таксама завялі 1,7 тысячы крымінальных спраў (паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу Беларусі), паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

У МУС расказалі, што за мінулы год на 102 паступіла больш за 1,1 мільёна тэлефанаваньняў, 60% зь якіх тычыліся кампэтэнцыі органаў унутраных спраў. Астатнія — неабходнасьць у кансультацыі, у тым ліку перанакіраваньне ў іншыя дзяржаўныя органы.

«Разам з тым практычна штодня спэцлінію займаюць асобы, якім патрэбная не дапамога праваахоўнікаў, а магчымасьць выказацца на іншыя тэмы. Або, больш за тое, абразіць службовых асобаў, у тым ліку саміх апэратараў», — заявілі ў МУС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG