Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне арыштавалі расейца і абвінавацілі яго ў шпіянажы


Паводле вэрсіі нямецкіх пракурораў, затрыманы перадаваў расейскай выведцы зьвесткі пра аэракасьмічныя тэхналёгіі.

Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

Нямецкія пракуроры арыштавалі грамадзяніна Расеі, выставіўшы яму абвінавачаньні ў шпіянажы на карысьць Масквы.

Паводле іх вэрсіі, ён перадаваў расейскай выведцы зьвесткі пра аэракасьмічныя тэхналёгіі, у прыватнасьці пра ракету-носьбіт Ariane.

Пракуроры заявілі, што падазраваны, ідэнтыфікаваны толькі як Ільхур Н., працаваў навуковым супрацоўнікам у баварскім унівэрсытэце да яго арышту 18 чэрвеня летась.

Паводле пракурораў, Служба зьнешняй выведкі Расеі ўпершыню зьвярнулася да яго не пазьней за восень 2019 году.

«Інтарэсы ведамства, у прыватнасьці, тычыліся розных этапаў распрацоўкі эўрапейскай ракеты-носьбіта Ariane і дасьледаваньняў абвінавачанага ў галіне інструмэнтаў», — заявілі пракуроры.

Сьцьвярджаецца, што ў абмен на рэгулярныя сустрэчы з супрацоўнікам выведкі ён атрымаў 2500 эўра.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG