Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіўся мабільны сэрвіс адсочваньня грамадзкага транспарту ў Менску


Мабільная праграма Транспарт BY паказвае перамяшчэньне аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў і маршрутак у Менску анлайн.

З дапамогай праграмы пасажыры могуць даведацца актуальны расклад і фактычны час прыбыцьця транспарту на канкрэтны прыпынак, а таксама пабудаваць зручны маршрут да месца прызначэньня, у тым ліку зь перасадкамі, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

Акрамя таго, ёсьць магчымасьць даведацца, як лепш дабрацца зь Менску ў іншы горад і назад. Сыстэма адсочвае рух маршрутак і аўтобусаў, якія абслугоўваюць Менскі раён і вобласьць (з такімі гарадамі, як Смалявічы, Дзяржынск, Фаніпаль і Заслаўе), што дапамагае сустыкаваць гарадзкія і прыгарадныя маршруты.

Дадатак можна бясплатна спампаваць у Google Play, App Store ці AppGallery па спасылцы.

Распрацоўшчыкі праграмы з IBA Group адзначаюць, што Транспарт BY — сацыяльны праект, які падтрымліваецца і разьвіваецца за кошт кампаніі. У праграме няма рэклямы і платных функцый ні для пасажыраў, ні для перавозчыкаў.

Плянуецца, што зь цягам часу праграма аб’яднае ў сабе грамадзкі транспарт Беларусі ва ўсіх абласьцях і рэгіёнах. Ужо сёньня перамяшчэньне транспарту можна адсочваць у Менскай, Гомельскай і Горадзенскай абласьцях, а таксама ў Берасьці і Магілёве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG