Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МНС перакрыла Сьвіслач: на вадзе разводы ад нафтапрадуктаў


Супрацоўнікі МНС расьцягваюць жоўты рукаў для ліквідацыі плямы на Сьвіслачы, 26 студзеня 2022

Менскія ратавальнікі абгарадзілі ўчастак ракі ў самым цэнтры гораду, каб ліквідаваць пляму. Яны высьвятляюць, адкуль яна.

Пляма хімічнага «вясёлкавага» колеру зьявілася недалёка ад месца, дзе выцякае Няміга, і заканчваецца ў месцы, дзе Сьвіслач перагароджаная жоўтым рукавом. Каля плямы ўвечары 26 студзеня стаялі два вадалазы, а таксама невялікі натоўп цікаўных мінакоў, піша «Зялёны партал».

Перакрыты ўчастак Сьвіслачы ў цэнтры Менску
Перакрыты ўчастак Сьвіслачы ў цэнтры Менску

Паходжаньне плямы (мазут гэта, алейная фарба ці нешта яшчэ) высьвятляюць.

Паху каля ракі пры гэтым не было, птушак на пляме таксама.

Ратавальнікі на месцы разьліву нафтапрадуктаў
Ратавальнікі на месцы разьліву нафтапрадуктаў
Расьцягнуты ратавальнікамі на Сьвіслачы жоўты рукаў
Расьцягнуты ратавальнікамі на Сьвіслачы жоўты рукаў

8 студзеня 2022 году побач з гэтым месцам абрынуўся мост. Шэраг урбаністаў і архітэктараў прапанавалі яго не аднаўляць, зьмяніўшы выгляд Нямігі, аднак улады вырашылі, што мост адновяць за месяц. Пры гэтым новы мост праектуюць і будуюць адначасова.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG