Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў на волю сябар арыштаванага прэс-сакратара А1. Што з самім Брэдзелевым, невядома


Прэс-сакратар А1 Мікалай Брэдзелеў, архіўнае фота

Начальніка ўпраўленьня грамадзкіх сувязяў А1 Мікалая Брэдзелева затрымалі 10 сьнежня, яго прызналі палітвязьнем.

Як стала вядома «Нашай Ніве», выйшаў на волю адвакат Аляксей, якога 10 сьнежня затрымлівалі ў адным памяшканьні з прэс-сакратаром кампаніі А1 Мікалаем Брэдзелевым.

Аляксей ужо на волі, пацьвердзілі «Нашай Ніве» ягоныя сваякі. Паводле інфармацыі выданьня, менавіта ён быў мэтай сілавікоў у дзень затрыманьня 10 сьнежня, а Мікалая Брэдзелева затрымалі «за кампанію».

Ці вызвалілі Мікалая Брэдзелева, пацьвердзіць не ўдаецца — сваякі прэс-сакратара А1 адмовіліся хоць неяк адказваць на гэтае пытаньне, не пацьвярджаючы і не абвяргаючы інфармацыю, што яго вызвалілі.

Начальніка ўпраўленьня грамадзкіх сувязяў А1 Мікалая Брэдзелева затрымалі 10 сьнежня. Сілавікі прымусілі яго сказаць, што зь ліпеня 2020 году ён нібыта перадаваў трэцім асобам інфармацыю, зьвязаную зь яго прафэсійнай дзейнасьцю, а таксама прымусілі паведаміць дэталі свайго асабістага жыцьця. Прадстаўнік кампаніі А1 у Вене заявіў, што Брэдзелеў ня меў доступу да дадзеных кліентаў, у кампаніі пачалі ўнутранае расьсьледаваньне.

Пры якую інфармацыю, што нібыта перадаваў Брэдзелеў, ідзе гаворка, незразумела. Яму прысудзілі 15 дзён арышту. Далей пра яго зьяўлялася супярэчлівая інфармацыя.

30 сьнежня праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў Мікалая Брэдзелева палітвязьнем і ў сваёй заяве адзначаў, што ён у ізалятары, хоць на той момант 15 дзён ягонага арышту павінны былі скончыцца. Інфармацыі пра новыя суды над Брэдзелевым і прысуды яму не было.

19 студзеня, калі зьявілася інфармацыя пра магчымыя вобшукі ў офісе кампаніі А1, партал dev.by паведамляў, што Мікалай Брэдзелеў знаходзіцца ў СІЗА-1 у Менску. У якім статусе і па якім артыкуле, не паведамлялася.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG