Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Адамовіча і Мулявіна


Алесь Адамовіч

Падзеі 26 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дата дня

26 студзеня 1994 году памёр Алесь Адамовіч, беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзеяч.

Таксама ў гэты дзень

1564 — войскі гетманаў Мікалая Радзівіла і Рыгора Хадкевіча разьбілі маскоўскія войскі на Чашніцкіх палёх каля мястэчка Вула.

1586 — Нясьвіж атрымаў магдэбурскае права.

Палацава-паркавы комплекс у Нясьвіжы
Палацава-паркавы комплекс у Нясьвіжы

1874 — пры абароне сваёй царквы ад ператварэньня яе ў праваслаўную загінулі 13 сялян-уніятаў зь вёскі Пратулін.

1913 — выйшаў першы нумар штотыднёвай каталіцкай газэты «Bіełarus» (выходзіла да жніўня 1915 г.). Першым рэдактарам быў Адам Бычкоўскі.

1990 — Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон аб мовах, абвясьціўшы беларускую мову адзінай дзяржаўнай у Беларусі.

1992 — Рэспубліка Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Партугаліяй і Японіяй.

1994 Станіслава Шушкевіча адклікалі з пасады старшыні Вярхоўнага Савету.

У гэты дзень нарадзіліся

1907 Мікалай Лапіцкі, праваслаўны сьвятар, рэлігійна-грамадзкі дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША.

1908Апалёнія Пяткун, каталіцкая манашка, перасьледаваная савецкімі спэцслужбамі.

1908 Барыс Малкін, беларускі графік, тэатральны мастак. Афармляў спэктаклі ў тэатрах імя Янкі Купалы і Якуба Коласа, рабіў ілюстрацыі да твораў Купалы і Цёткі.

1918Іван Новікаў, беларускі пісьменьнік і журналіст, аўтар дакумэнтальных аповесьцяў і нарысаў пра антыфашысцкае змаганьне («Руіны страляюць ва ўпор», «Дарогі скрыжаваліся ў Менску» і інш.), ляўрэат літаратурнай прэміі імя Я.Коласа.

1947Сьвятлана Акружная, беларуская актрыса, народная артыстка Беларусі, з 1969 г. акторка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Я.Коласа.

1961 Уэйн Грэцкі, знакаміты канадзкі хакеіст, продкі якога паходзілі зь Беларусі.

1988 Міхал Жызьнеўскі, актывіст Майдану, герой Нябеснай сотні. Загінуў у 2014 годзе падчас сутыкненьняў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, калі атрымаў агнястрэльнае раненьне ў сэрца.

Міхал Жызьнеўскі
Міхал Жызьнеўскі

У памяці

1823Эдуард Джэнэр, ангельскі лекар, які стварыў вакцыну супраць воспы.

2003Уладзімер Мулявін, музыка, кампазытар, заснавальнік і мастацкі кіраўнік ансамбля «Песьняры», народны артыст Беларусі і СССР.

Магіла Ўладзімера Мулявіна на Ўсходніх могілках
Магіла Ўладзімера Мулявіна на Ўсходніх могілках

2006 — Павал Жук, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG