Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Каб нас разумелі, а можа, і баяліся»,— Лукашэнка паразважаў аб падрыхтоўцы да вайны


Аляксандар Лукашэнка з генэраламі падчас паездкі ў Берасьцейскую вобласьць. 21 студзеня 2022

25 студзеня Аляксандар Лукашэнка на нарадзе з Нацыянальнай акадэміяй навук пракамэнтаваў размовы аб нібыта непазьбежнасьці вайны.

Лукашэнка сказаў, што апошнім часам шмат размоў аб нібыта непазьбежнасьці вайны, якія насьцярожваюць многіх людзей. Яго цытуе прэсавая служба.

«Ніякай вайнушкі ні я, ніхто з нашых генэралаў і военачальнікаў не хацеў бы, — сказаў ён. — Аднак гэта не азначае, што трэба бязьдзейнічаць, тым больш калі перад вачыма ёсьць прыклад пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Мы самазаспакоіліся, усё было добра. Цяпер мы гаворым, што хацелі час пацягнуць, адтэрмінаваць, падрыхтавацца да вайны. Мы, напэўна, заўсёды былі да чагосьці не гатовыя. А трэба было трымаць вуха востра. Я зыходжу з таго, што гэтых памылак мы не павінны паўтарыць. І для таго, каб нас разумелі, а можа, і баяліся, мы павінны гэта дэманстраваць», — сказаў Лукашэнка.

«Мы павінны быць гатовы да любога разьвіцьця падзей, — заявіў Лукашэнка. — Зразумейце: справа ж ня ў нас. Як і тады, і ў Айчынную вайну 1812 году, у Першую сусьветную, Вялікую Айчынную вайну... Груба кажучы, мы нікому не патрэбны. Вы ведаеце, што ім трэба».

24 студзеня Лукашэнка таксама сказаў пра магчымую вайну, згадваючы сваю паездку ў Лунінец, дзе наведваў вайсковыя аб’екты, піша ягоная прэс-служба.

«Нам ня трэба ніякай вайны. Але гэтыя ж амэрыканцы рукамі палякаў, латышоў і самі асабіста падштурхоўваюць нас да гэтых вось дзеяньняў. Мы былі донарам бясьпекі ў рэгіёне. Нас заўсёды шанавалі за гэта. Навошта вы нас у 2020 годзе штурхаеце і робіце агрэсарамі? Згодна зь іх тэрміналёгіяй. Нашто гэта трэба было? А сёньня яны нам пагражаюць», — сказаў Лукашэнка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG