Лінкі ўнівэрсальнага доступу

125 прадстаўнікоў Каталіцкай царквы Нямеччыны абвясьцілі аб прыналежнасьці да ЛГБТК+ і патрабуюць зьмяніць працоўнае права


Сьцяг ЛГБТК+

У беспрэцэдэнтнай акцыі калектыўнага камінг-аўту 125 прадстаўнікоў Каталіцкай царквы ў Нямеччыне публічна абвясьцілі аб сваёй прыналежнасьці да квір-супольнасьці, запатрабаваўшы зьмены касьцёльнага працоўнага права, паведамляе dpa раніцай у панядзелак, 24 студзеня.

Яны таксама заклікалі іншых каталікоў далучыцца да ініцыятывы #OutInChurch, піша DW.

Як удакладняецца ў паведамленьні, сярод тых, хто раскрыў сваю прыналежнасьць да ЛГБТК+, ёсьць сьвятары, пастары-рэфэрэнты і кіраўнікі каталіцкіх грамадаў, выкладчыкі і выкладчыцы рэлігійных школ, супрацоўнікі і супрацоўніцы царкоўнай адміністрацыі.

Згодна з патрабаваньнямі тых, хто ўзяў удзел у акцыі, Каталіцкая царква павінна спыніць выкарыстаньне сэксуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтыфікацыі як нагоду для звальненьня; акрамя таго, заявы, што дыскрэдытуюць у дачыненьні да полу і сэксуальнасьці, павінны быць выключаныя з вучэньня Касьцёлу.

Па словах сьвятара Бэрнда Мёнкэбюшэра, які ў 2021 годзе ініцыяваў дабраславеньне для гомасэксуальных пар, акцыя камінг-аўту ў каталіцкім асяродзьдзі была натхнёная прыкладам мінулага году, калі 185 нямецкіх акторак і актораў расказалі, што яны квір-, інтэрсэкс- і небінарныя людзі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG