Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў на волю дырэктар Дома культуры, які бараніў дубы, JYSK адмовілася ад рэклямы на БТ — 23 студзеня


Зянон Пазьняк

Найважнейшае за 23 студзеня.

Пасьля 30 сутак арышту выйшаў на волю дырэктар Дома культуры ў Ахове Аляксандар Дзямчук, які абараняў ад зьнішчэньня 300-гадовыя дубы.

На думку Зянона Пазьняка, пагроза Ўкраіне — манэўр Расеі для адцягненьня міжнароднай увагі ад анэксіі Беларусі.

Рада БНР запатрабавала неадкладны вывесьці расейскія войскі зь Беларусі і правядзеньня свабодных выбараў пад міжнародным назіраньнем.

Кампанія JYSK вырашыла далучыцца да шэрагу іншых замежных кампаній, якія адмовіліся фінансаваць дзяржаўныя прапагандысцкія тэлеканалы.

У аэрапорце Шарамецьева (SVO) самалёт «Белавія» сутыкнуўся з аўтамабілем супрацьлёдавай апрацоўкі. У выніку аварыі самалёт пашкодзіў канец крыла.

Прэзыдэнт Армэніі Армэн Саркісьян падаў у адстаўку, паведамляецца на яго афіцыйным сайце. Ён заявіў, што на гэтай пасадзе яму не хапае паўнамоцтваў.

Паводле дырэктара цэнтру імя Гамалеі, акадэміка РАН Аляксандра Гінцбурга, шырокае распаўсюджваньне штаму «Омікрон» спараджае высокую верагоднасьць зьяўленьня больш небясьпечнай мутацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG