Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Telegram можа заблякаваць прапагандысцкія каналы зь Беларусі


Telegram запатрабаваў ад прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў выдаліць пасты і камэнтары, якія прыніжаюць сэксуальную арыентацыю чалавека. Гэта трэба зрабіць на працягу 36 гадзін. У адваротным выпадку доступ да іх каналаў будзе абмежаваны.

Ад адміністратараў патрабуюць выдаліць пасты і камэнтары, якія зьневажаюць сэксуальную арыентацыю чалавека, паведамляе «Эўрарадыё».

Скрыншот з адпаведным паведамленнем распаўсюдзіў блогер Антон Матолька.

Гэты запыт мог сыходзіць ад Apple, паколькі правіламі App Store забароненыя матэрыялы, якія прыніжаюць асобы ці групы асоб паводле рэлігіі, расы, полу, сэксуальнай арыентацыі, нацыянальнасьці ці прыналежнасьці да якой-небудзь сацыяльнай групы.

Зь некаторых праўладных ТГ-каналаў ужо зьніклі пасты пра Мікалая Брэдзелева, былога прэс-сакратара А1, і шэрагу іншых мужчын, якіх сілавікі прымусілі на камеру прызнацца ў сваёй арыентацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG