Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Армэніі падаў у адстаўку, заявіўшы, што яму не хапае паўнамоцтваў


Армэн Саркісьян

Прэзыдэнт Армэніі Армэн Саркісьян падаў у адстаўку, паведамляецца на яго афіцыйным сайце. Ён заявіў, што на гэтай пасадзе яму не хапае паўнамоцтваў і ён ня здольны ўплываць на палітыку краіны і пытаньні вайны і міру.

68-гадовы палітык узначальваў дзяржаву зь вясны 2018 году. У 1996 — 1997 гадах ён чатыры месяцы займаў пасаду прэм’ер-міністра.

Армэнія — парлямэнцкая рэспубліка, прэзыдэнцкая пасада мае пераважна цырыманіяльнае значэньне. На гэтую пасаду можна абірацца толькі адзін раз, на сямігадовы тэрмін.

У заяве Саркісьяна сказана, што Армэнія жыве ў рэальнасьці, калі прэзыдэнт «ня можа выкарыстоўваць большую частку свайго патэнцыялу» для вырашэньня сыстэмных задач. Паводле яго слоў, у бягучай сытуацыі «ў прэздэнта няма інструмэнтаў, каб дапамагчы сваёй краіне».

Пры Саркісьяне была створана камісія ў справе канстытуцыйных зьменаў, нагадваецца ў заяве. Ён выказаў надзею, што пасьля магчымых паправак у Канстытуцыю, наступнаму прэзыдэнту ўдасца працаваць «у больш збалянсаваным асяродзьдзі», а ў краіне ўдасца стварыць сыстэму стрымваньняў і процівагаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG