Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія заявіла пра пляны Крамля прывесьці да ўлады ва Ўкраіне прарасейскага палітыка


Міністар замежных спраў Вялікабрытаніі Ліз Трас

МЗС Вялікай Брытаніі выпусьціла заяву, у якой сьцьвярджаецца, што Крэмль рыхтуе апэрацыю для прывядзеньня да ўлады ва Ўкраіне прарасейскага палітыка.

«Мы атрымалі інфармацыю, якая паказвае, што расейскія ўлады зьбіраюцца прывесьці да ўлады ў Кіеве прарасейскага лідэра», — гаворыцца ў заяве на сайце ведамства. Адначасова, удакладняецца ў тэксьце, кіраўніцтва Расеі «разважае, ці нападаць на Ўкраіну і акупаваць яе».

Кіраўнік міністэрства Ліз Трас не ўдакладніла крыніцу гэтай інфармацыі; брытанскі таблоід The Daily Mail піша, што пляны Крамля сталі вядомыя спэцслужбе МІ-6.

Адзін з магчымых кандыдатаў — былы дэпутат Вярхоўнай Рады і былы член Партыі рэгіёнаў Яўген Мураеў. У заяве МЗС таксама гаворыцца, што расейская разьведка падтрымлівае сувязь зь некалькімі буйнымі ўкраінскімі палітыкамі: былым прэм’ер-міністрам Мікалаем Азаравым, былымі віцэ-прэм’ерамі Сяргеем Арбузавым і Андрэем Клюевым, былым намесьнікам сакратара СНБА Уладзімірам Сіўковічам.

Ліз Трас заклікала Расею да дээскаляцыі і «спыненьня кампаніі агрэсіі» і дэзінфармацыі ва Ўкраіне.

У МЗС Расеі ў адказ абвінавацілі ў распаўсюджваньні дэзінфармацыі Вялікую Брытанію. У афіцыйным тэлеграм-канале міністэрства брытанскіх калег заклікалі «перастаць распаўсюджваць лухту і сканцэнтравацца на вывучэньні гісторыі татара-мангольскага ярма».

Яўген Мураеў, які ў прэс-рэлізе брытанскага МЗС называецца магчымым прарасейскім кандыдатам на чале Ўкраіны, у камэнтары выданьню «Страна. ua» абверг дачыненьне да плянаў Крамля.

«Я з 2018 году пад санкцыямі Расеі з прычыны канфлікту з Мядзьведчуком. У маёй сям’і там арыштаваныя актывы. Як у брытанскіх спэцслужбаў і Forreign Office гэта спалучаецца з тым, што мяне нібыта хоча Расtя прызначыць кіраўніком „акупацыйнага ўраду, гэта пытаньне да містэра Біна».

З восені 2021 году абмяркоўваецца магчымасьць вайсковага нападу Расеі на Ўкраіну. СМІ паведамлялі, што Расея сьцягвае войскі да ўкраінскай мяжы і публікавалі пляны магчымага ўварваньня. ЗША і краіны Эўропы заявілі, што гатовы ўвесьці жорсткія санкцыі, калі расейскія войскі пяройдуць мяжу. Масква адмаўляе падры

Пагроза нападу Расеі на Ўкраіну

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Усе дні вайны ідуць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў ракетамі, налятае авіяцыя. Расейскія войскі атакуюць у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, апазыцыя лічыць тэрыторыю Беларусі акупаванай і заклікае да супраціву расейскім захопнікам.
  • 27 лютага ва Ўкраіне стварылі Інтэрнацыянальны легіён Тэрытарыяльнай абароны, далучацца да якога заклікалі замежных добраахвотнікаў. Туды ўвайшлі і беларусы. За два з паловай месяцы вайны на фронце загінулі шасьцёра беларускіх добраахвотнікаў і жаўнераў УСУ: Аляксей «Тур» Скобля, Ільля «Літвін» Хрэнаў, Зьміцер «Тэрор» Апанасовіч, Зьміцер «Ганс» Рубашэўскі, Канстанцін «Фэнікс» Дзюбайла і Павал «Волат».
  • 30 сакавіка ААН зацьвердзіла склад незалежнай камісіі, якая зоймецца расьсьледаваньнем расейскіх ваенных злачынстваў ва Ўкраіне. У яе ўвайшлі людзі, якія працавалі ў разборы канфліктаў у Руандзе і Босьніі і Герцагавіне.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў. Расейцы выкарыстоўваюць забароненую зброю, у тым ліку касэтныя бомбы супраць мірнага насельніцтва.
  • Колькасьць уцекачоў з Украіны перавысіла 5,5 млн чалавек.
  • 1 красавіка Літва стала першай краінай Эўразьвязу, якая цалкам адмовілася ад расейскага газу. За яе прыкладам рушылі Латвія і Эстонія. Нямеччына да канца 2022 году паабяцала цалкам прыпыніць выкарыстаньне расейскай нафты.
  • 2 красавіка, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы. Таксама вядома пра шэраг згвалтаваньняў, у тым ліку немаўляці.
  • У красавіку ракетных атак на Ўкраіну і авіяўдараў з тэрыторыі Беларусі стала меней, расейскія войскі пачалі пакідаць Беларусь.
  • Ад пачатку расейскага поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну загінулі ўжо 26 прадстаўнікоў мэдыя — 19 журналістаў і 7 работнікаў іншых напрамкаў.
  • Украінцы ў траўні распачалі контранаступ на Слабажаншчыне, выціскаючы захопнікаў да іх межаў.
  • 9 траўня прэзыдэнт ЗША падпісаў закон аб лэнд-лізе. Гэты закон аднаўляе праграму часоў Другой сусьветнай вайны, якая дазволіць паскорыць пастаўкі Ўкраіне зброі і павялічыць аб’ёмы такой дапамогі.
  • У ноч на 17 траўня намесьніца міністра абароны Ўкраіны Ганна Маляр пацьвердзіла пачатак апэрацыі па выратаваньні ўкраінскіх вайскоўцаў, якія апынуліся ў пастцы на тэрыторыі «Азоўсталі». Паводле яе слоў, адтуль у лячэбную ўстанову акупаванага Новаазоўска былі эвакуяваныя 53 цяжка параненыя. Яшчэ 211 чалавек былі дастаўленыя ў Аленіўку па гуманітарным калідоры. Міністэрства абароны Расеі заяўляе, што амаль 1000 украінскіх байцоў на заводзе «здаліся» па стане на 18 траўня. Міжнародны Чырвоны Крыж афіцыйна зарэгістраваў гэтых байцоў у якасьці ваеннапалонных.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, пакуль немагчымая.

хтоўку да ваеннай апэрацыі, а перамяшчэньне войскаў тлумачыць вучэньнямі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG