Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: заснавалі Нацыянальны мастацкі музэй


Скульптура «Слава» на будынку Дзяржаўнага мастацкага музэю. Скульптар Андрэй Бембель. Фота Віктара Ведзеня

Дата дня

24 студзеня 1939 году ў Менску была заснаваная Дзяржаўная мастацкая галерэя БССР — цяперашні Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь.

Таксама ў гэты дзень

1924 — У Шамані, Францыя, адбылася інаўгурацыя першых зімовых Алімпійскіх гульняў.

2011 — у маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава» ў выніку тэракту загінулі 37 чалавек.

У гэты дзень нарадзіліся

1776 — Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, нямецкі літаратар, кампазытар, мастак.

1827 — Аляксандар Далеўскі, адзін з арганізатараў Братняга саюзу моладзі. Перажыў турму, катаргу і ссылку.

1885 — беларускі кінарэжысэр Юры Тарыч, які ў 1926 годзе зьняў першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль».

1901 — Янка Шутовіч, беларускі літаратуразнавец, выдавец, грамадзкі і культурны дзяяч.

1931 — Міхась Мушынскі, гісторык беларускай літаратуры

У памяці

1911памёр Аляксандар Аскерка, удзельнік паўстаньня Каліноўскага

1965 — памёр Уінстан Чэрчыль, ангельскі палітык, прэмʼер-міністар Вялікай Брытаніі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

Уінстан Чэрчыль
Уінстан Чэрчыль

1971 — памёр Уладзімер Уладамірскі, беларускі актор тэатра і кіно.

2018 — памёр Валер Шыла, беларускі музыкант, саксафаніст, грамадзка-палітычныя дзяяч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG