Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрымалі расейца, якога перасьледавалі ў Беларусі


Дзяніс Зорын

Пасьля допыту расейца зь відам на жыхарства ў Беларусі адпусьцілі.

22 студзеня ў 8.20 у мэтро Масквы затрымалі Дзяніса Зорына, грамадзяніна Расеі, які мае часовы від на жыхарства ў Беларусі. Мужчына, фэльчар па прафэсіі, жыў у Верхнядзьвінску (Дрысе), піша праваабарончы цэнтар «Вясна».

У маскоўскім мэтро на Зорына надзелі кайданкі і сказалі, што ён знаходзіцца ў фэдэральным вышуку.

У Верхнядзьвінску Дзяніса пасля ператрусу ў доме затрымлівалі на трое сутак 29 сьнежня 2020 году ў межах крымінальнай справы па арт. 369 КК за допіс у сацсетках пра сілавікоў. 9 сакавіка Зорын паехаў у Расею, але крымінальная справа ў Беларусі супраць яго яшчэ не закрытая. Пра сваё затрыманьне Зорын напісаў кнігу «72 часа».

22 студзеня ў маскоўскай паліцыі пасьля затрыманьня сказалі Дзянісу, што «яго, як і іншых расейцаў, адправяць у Беларусь, і гэта — «звычайная практыка». З маскоўскага пастарунку Дзяніса адвезьлі ў Сьледчы камітэт гораду Цьвер, дзе адбыўся допыт, затым мужчыну адпусьцілі.

Пакуль Зорын знаходзіцца на волі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG