Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За першыя тыдні 2022 году ў Нямеччыне затрымалі 221 мігранта, які трапіў у краіну празь Беларусь


Затрыманьне польскімі службамі арганізатараў нелегальнай перавозкі мігрантаў у Нямеччыну, студзень 2022

Нелегальная міграцыя ў Нямеччыну транзытам праз тэрыторыю Беларусі працягваецца нават пасьля заканчэньня актыўнай фазы мігранцкага крызісу.

У 2021 годзе на тэрыторыі Нямеччыны затрымалі 11 228 мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна трапіць у краіну празь Беларусь і Польшчу, паведаміла фэдэральная паліцыя.

Як вынікае з апублікаваных дадзеных, пік крызісу прыйшоўся на кастрычнік — 5294 затрыманых пры 2049 у верасьні, 474 у жніўні і 26 за студзень — ліпень.

З 1 па 16 студзеня 2022 паліцыяй перахоплены 221 мігрант, які скарыстаўся беларускім маршрутам. Паліцыя адзначае зьніжэньне напружанасьці сытуацыі ў цэлым, аднак нямецка-польская мяжа застаецца «гарачай кропкай». Там працягваецца сумеснае з польскімі памежнікамі патруляваньне. Нямецкая фэдэральная паліцыя адзначае, што супраца з польскімі калегамі наладжана якасна.

У дачыненьні асоб, якія незаконна ўехалі ў Нямеччыну, праводзяць праверку, каб вызначыць, ці можна распачаць меры па спыненьні іх знаходжаньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG