Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Літвы: Магчымасьці Расеі ўжыць войскі паблізу Ўкраіны ці ў Беларусі вымяраюцца гадзінамі


Арвідас Анушаўскас

Магчымасьці Расеі ўжыць войскі, якія канцэнтруюцца паблізу Ўкраіны або ў Беларусі, раней «вымяраліся тыднямі, а цяпер гадзінамі», заявіў у інтэрвію LRT міністар абароны Літвы Арвідас Анушаўскас.

Камэнтуючы перасоўваньне расейскіх войскаў у Беларусь, міністар заявіў, што ў хуткім часе Літва на ўсходзе «атрымае суседзтва з Расеяй у вайсковым сэнсе». «У пэўным сэнсе, мы ўжо яго атрымалі: вядома, што ў Горадзенскай вобласьці створаная іх вайсковая база, што паветра ў раёне нашых межах рэальна патрулюе расейская авіяцыя, безь беларускага суправаджэньня», — растлумачыў ён.

Анушаўскас дадаў, што ўжо на гэтым тыдні «можна будзе ўбачыць вайсковыя дзеяньні РФ ва Ўкраіне». Ён мяркуе, што Расея можа ўжыць свае войскі, каб «палепшыць свае пазыцыі» на перамовах.

Разам з тым, на думку кіраўніка літоўскага вайсковага ведамства, каб «рызыкі перарасьлі ў рэальную пагрозу, а пасьля ў ваенную правакацыю», патрэбная ня толькі гатоўнасьць войскаў, але і «палітычныя рашэньні, якія яшчэ не прынятыя».

У сувязі з гэтым, лічыць Анушаўскас, перамовы РФ з ЗША і NATO, на якіх РФ патрабуе не прымаць Украіну і іншыя дзяржавы ў Паўночнаатлянтычны альянс, «пачатыя невыпадкова».

19 студзеня Арвідас Анушаўскас на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў, што літоўскія ўлады расцэньваюць «прыбыцьцё расейскіх вайсковых сілаў у Беларусь ня толькі як фактар, які дэстабілізуе сытуацыю, але таксама як яшчэ большую непасрэдную пагрозу для Літвы».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG