Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыбылі 33 расейскія вайсковыя эшалёны, чакаецца агулам 200


Расейскія вайскоўцы, якія прыбылі на вучэньні ў Беларусь

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Live. Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі».

У прамежку з 16.01.2022 па 21.01.2022 на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, у рамках правядзеньня сумесных стратэгічных вучэньняў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі «Саюзная рашучасьць», за 7 сутак ужо прыбылі больш як 33 вайсковыя эшалёны з вайсковай тэхнікай і вайскоўцамі. Эшалёны працягваюць прыбываць. Па распрацаваным графіку руху вайсковых эшалёнаў, агульная колькасьць саставаў, якія прыбудуць у Беларусь — 200 эшалёнаў — лічба экстраардынарная (такой колькасьці ніколі не было), сярэдняя колькасьць вагонаў у вайсковых эшалёнах роўная 50. У складзе эшалёнаў задзейнічаныя наступныя адзінкі рухомага складу: пасажырскія вагоны, крытыя вагоны (уключаючы з пазнакай ВМ — выбуховыя матэрыялы першай клясы небясьпекі — і крытыя вагоны, пераабсталяваныя пад перавозку людзей), плятформы для перавозкі вайсковай тэхнікі і вагоны прыкрыцьця. Пры правядзеньні сумесных стратэгічных вучэньняў «Захад — 2021» у Рэспубліку Беларусь за месяц прыбылі ўсяго 29 вайсковых эшалёнаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG