Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2022 годзе ўлады хочуць спагнаць зь беларусаў амаль на палову больш штрафаў, чым летась


Згодна з законам «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2022 год», сёлета беларускія ўлады плянуюць зарабіць на штрафах і розных утрыманьнях 134 768 632 рублі.

З гэтай сумы 132 472 751 рубель павінны скласьці штрафы, 2 295 881 рубель — утрыманьні з заработнай платы асуджаных і асобаў, вызваленых ад крымінальнай адказнасьці.

Атрымліваецца, у 2022 годзе ў рэспубліканскі бюджэт у выглядзе штрафаў плянуюць сабраць суму на 47,5% большую, чым плянавалася ў 2021-м — 91 389 991 рубель.

Для параўнаньня, праект «Нашы грошы» раней падлічыў, што сумы ў 132,5 млн рублёў хапіла б, напрыклад, на год фінансаваньня дзяржаўных СМІ ў Беларусі або на 13 гадоў фінансаваньня БРСМ.

Па выніках 2021 году ўлады раней паведамілі, што прыбытак ад штрафных санкцый амаль на 50 мільёнаў рублёў перавысіў першапачатковы плян уладаў і склаў амаль 140 мільёнаў рублёў. У гэтай лічбе значны ўнёсак штрафаў і іншых фінансавых спагнаньняў зь фігурантаў адміністрацыйных і крымінальных спраў за леташнія акцыі пратэсту, кампэнсацыі за збой руху грамадзкага транспарту, рэпосты матэрыялаў, нават падабайкі пад публікацыямі ў сацсетках.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG