Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі паставілі помнік арганізатару расстрэлаў 1937 году і перасьледу савецкіх дысыдэнтаў


Раман Рудэнка, 1970 год

У Новасібірску зьявіўся помнік Раману Рудэнку, які займаў пасаду генэральнага пракурора СССР з 1953 году па 1981 год і зьяўляўся галоўным дзяржаўным абвінаваўцам ад Савецкага Саюзу на Нюрнбэрскім працэсе ў 1945-1946 гадах.

Пры гэтым вядома, што Рудэнка быў актыўным удзельнікам сталінскіх рэпрэсій. У 1937-1938 гадах, калі ён займаў пасаду пракурора Данецкай вобласьці, ён уваходзіў у склад так званай «асобай судовай тройкі» і падпісваў прысуды аб масавых расстрэлах. У прыватнасьці, імя Рудэнкі ёсьць у загадзе НКУС ад 30 ліпеня 1937 году, паводле якога неабходна было расстраляць 82 700 чалавек з «былых кулакоў, крымінальнікаў і іншых антысавецкіх элемэнтаў», а яшчэ 193 400 чалавек адправіць у лягеры.

Акрамя таго, у 1970-я гады Рудэнка актыўна ўдзельнічаў у перасьледзе савецкіх дысыдэнтаў.

На адкрыцьці помніка генпракурору СССР прысутнічалі намесьнік генэральнага пракурора Расеі Дзьмітрый Дзямешын, губэрнатар Новасібірскай вобласьці Андрэй Траўнікаў і мэр Новасібірску Анатоль Локаць. Яны паклалі да бюста Рудэнкі кветкі.

У прэс-службе ўправы Генпракуратуры па Сібірскай фэдэральнай акрузе заявілі, што «адкрыцьцё помніка мае вялікае значэньне для ўсяго Новасібірску» і што «архітэктурна-мастацкая кампазыцыя дазволіць увекавечыць памяць аб выдатным работніку пракуратуры, які ўнёс важкі ўклад у захаваньне законнасьці і правапарадку ў дзяржаве».

Супраць помніка выступала мастацкая рада Новасібірску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG