Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі санкцыі супраць чатырох украінскіх палітыкаў, у тым ліку супраць паплечніка Медзьведчука — Тараса Козака


Тарас Козак

ЗША ўвялі санкцыі супраць чатырох украінскіх палітыкаў, якія дзейнічалі з мэтай дэстабілізацыі сытуацыі ва Ўкраіне па ўказаньні Расеі.

Пра гэта паведамляе «Настоящее время» са спасылкай на Міністэрства фінансаў Злучаных Штатаў.

Пад санкцыі трапілі дэпутат Вярхоўнай Рады ад фракцыі «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё» і паплечнік прарасейскага палітыка Віктара Медзьведчука Тарас Козак, а таксама дэпутат ад гэтай жа фракцыі Алег Валошын.

У сьпісе, акрамя іх, значацца былы ўкраінскі чыноўнік Уладзімір Алейнік і экс-намесьнік сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Ўладзімір Сіўковіч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG