Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Малдовы ўхваліў рэжым надзвычайнага становішча праз доўг «Газпрому»


Урад Малдовы зьвернецца ў парлямэнт з просьбай увесьці на 60 дзён рэжым надзвычайнага становішча ў энэргетычным сэктары.

Гэта будзе зроблена ў сувязі з крызісам, які ўзьнік праз запазычанасьць дзяржавы перад расейскай карпарацыяй «Газпром». Пра гэта паведамляе выданьне Point.md.

Раней сёньня «Газпром» папярэдзіў, што краіну могуць адключыць ад газу ўжо ў чацьвер, 20 студзеня. Рэжым надзвычайнай сытуацыі павінен дазволіць апэратыўна выдзеліць зь бюджэту грошы на пакрыцьцё доўгу ў памеры 25 мільёнаў даляраў.

У кастрычніку ўрад ужо абвяшчаў рэжым надзвычайнага становішча, пасьля таго як у краіны скончыўся кантракт з «Газпромам». Кантракт быў працягнуты зь лістапада, аднак цана на газ для Малдовы павялічылася. Адным з галоўных спрэчных пытаньняў стала ацэнка доўгу краіны перад расейскім манапалістам. Паводле расейскіх ацэнак, ён складаў 700 мільёнаў даляраў; бакі дамовіліся пра аўдыт па гэтай суме.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG