Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Тарашкевіча і Шырмы


Браніслаў Тарашкевіч і яго «Беларуская граматыка для школ»

Падзеі 20 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дзень у гісторыі

1265 — граф Ланкастэр склікаў першы ангельскі парлямэнт.

1960 — у Беларусі скасавалі Маладачанскую вобласьць і вызначылі той абласны падзел, які існуе да сёньня.

1980 — прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр абвясьціў пра байкот Алімпійскіх гульняў у Маскве з прычыны інтэрвэнцыі ў Афганістан.

1990 — увод савецкіх войскаў у сталіцу Азэрбайджану Баку (Чорны студзень).

Чорны студзень у Баку, 20 студзеня 1990
Чорны студзень у Баку, 20 студзеня 1990

1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Кітайскай Народнай Рэспублікай.

2001 — 43-м прэзыдэнтам ЗША стаў Джордж Буш-малодшы.

2009 — 44-м прэзыдэнтам ЗША стаў Барак Абама.

2017 — 45-м прэзыдэнтам ЗША стаў Дональд Трамп.

2021 — 46-м прэзыдэнтам ЗША стаў Джо Байдэн.

У гэты дзень нарадзіліся

1891Фабіян Ярэміч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч.

1892Браніслаў Тарашкевіч, беларускі мовазнаўца і палітычны дзеяч.

Браніслаў Тарашкевіч
Браніслаў Тарашкевіч

1892 Рыгор Шырма, дырыгент і фальклярыст, дзеяч нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х у Заходняй Беларусі, вязень польскіх і савецкіх турмаў.

Магіла Рыгора Шырмы на Ўсходніх могілках у Менску
Магіла Рыгора Шырмы на Ўсходніх могілках у Менску

1907Iван Лушчыцкi, беларускі філёзаф.

1913Ларыса Алексютовіч, танцорка, балетмайстар, заслужаная дзяячка мастацтваў Беларусі.

1920 — Фэдэрыка Фэліні, італьянскі кінарэжысэр, сцэнарыст, ляўрэат пяці прэміяў «Оскар».

Фэдэрыка Фэліні
Фэдэрыка Фэліні

1955 — Уладзіслаў Пятрайціс, сьвятар, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пач. ХХІ ст.

1961 — Сяргей Тарасаў, беларускі археоляг.

У памяці

1955 Лукаш Дзекуць-Малей, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзеяч.

2005Ян Новак-Езяранскі, польскі журналіст, публіцыст, палітычны актывіст, стваральнік польскай службы Радыё Свабода.

2013 Міхась Чарняўскі, гісторык, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пач. ХХІ ст.

Міхась Чарняўскі ў археалягічнай разьведцы. 2007
Міхась Чарняўскі ў археалягічнай разьведцы. 2007

2015 — Анатоль Грыцкевіч, гісторык, грамадзкі дзеяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Вітаўту Кіпелю - 90. Вітаўт Кіпель, Анатоль Грыцкевіч, Валянцін Грыцкевіч, Адам Мальдзіс, Кангрэс беларусістаў, Менск, 1995
Вітаўту Кіпелю - 90. Вітаўт Кіпель, Анатоль Грыцкевіч, Валянцін Грыцкевіч, Адам Мальдзіс, Кангрэс беларусістаў, Менск, 1995

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG