Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея завяршыла вывад вайскоўцаў з Казахстану


Расейскія вайскоўцы складаюць сьцяг падчас цырымоніі пачатку вываду войскаў АДКБ з Казахстану

З Казахстану вылецелі апошнія чатыры самалёты з расейскімі вайскоўцамі, якія знаходзіліся там у рамках місіі АДКБ. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Самалёты вылецелі з аэрапортаў Нур-Султана і Алматы. На гэтых бартах Казахстан пакінула і камандаваньне вайсковым кантынгентам на чале з генэрал-палкоўнікам, камандуючым ПДВ Расеі Андрэем Сердзюковым. Паводле яго, місія прайшла пасьпяхова, а ў адносінах да расейскіх салдат «не было дапушчана ніводнай правакацыі».

У Мінабароны паведамілі, што расейскія вайскоўцы дапамаглі ўладам Казахстана ўзяць пад кантроль аэрапорт у Алматы. Яны таксама ахоўвалі разьмешчанае ў горадзе генконсульства Расеі і іншыя адміністрацыйныя аб’екты.

Вывад расейскіх вайскоўцаў з Казахстана пачаўся 13 студзеня. Іх дакладная колькасьць не выдавалася. Усяго ў рамках місіі АДКБ у Казахстан былі накіраваныя 2030 салдат і 250 адзінак тэхнікі з Расеі, Беларусі, Армэніі, Таджыкістана і Кіргізстана.

Раней у сераду стала вядома, што дэпутаты Мажыліса (ніжняй палаты) парлямэнта Казахстана ўхвалілі папраўкі ў заканадаўства, якія адменяць пажыцьцёвае старшынства першага прэзыдэнта рэспублікі Нурсултана Назарбаева ў Радзе бясьпекі і Асамблеі народу Казахстана.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG