Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд пакараў спартовага журналіста Івуліна 2 гадамі калёніі


Аляксандар Івулін

Суд Савецкага раёну Менску 19 студзеня вынес вырак па крымінальнай справе супраць вядомага журналіста і футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна.

Працэс вёў судзьдзя Сяргей Шаціла.

Івуліну далі 2 гады калёніі агульнага рэжыму, паведаміла «Мэдыязона».

Яго прызналі вінаватым у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх» (ч. 1 арт. 342 КК).

Аляксандра затрымалі летась 3 чэрвеня ў ягонай кватэры. Ён адседзеў 30 дзён адміністрацыйнага арышту, а пасьля стаў фігурантам крымінальнай справы.

Пракурор у судовых спрэчках запатрабаваў ад суду пакараць Івуліна 2 гадамі калёніі, паведаміў @mediazona_by слухач з залі суду.

«Менсктранс» выставіў Аляксандру Івуліну пазоў на 39 тысяч рублёў нібыта за шкоду ад спыненьня руху падчас акцыяў пратэсту.​

Сваёй віны Івулін не прызнаў, заявіў што дарог не перакрываў, а тым больш не займаўся арганізацыяй нейкіх акцый.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG