Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларускіх турмах і СІЗА ўтрымліваюць каля 450 грамадзян Расеі, у тым ліку палітвязьняў


Яўген Пятроў, адзін з палітвязьняў з пашпартам Расеі

Па стане на 1 ліпеня 2021 году, у беларускіх турмах адбывалі пакараньне 346 грамадзян РФ, яшчэ 109 знаходзіліся пад арыштам у СІЗА.

Перасьлед як мінімум 11 расейцаў зьвязаны з пратэстамі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, паведамляе РБК.

Пра статыстыку журналісты дазналіся пасьля справаздачы амбасады Расеі ў Менску.

На сёньня 8 палітычных зьняволеных у Беларусі маюць грамадзянства Расеі. Сямёра расейцаў ужо асуджаныя — агулам ім прысудзілі 36,5 года калёніі. Яшчэ адна справа — Соф’і Сапегі — перададзена ў суд: дзяўчыне пагражае да 6 гадоў зьняволеньня.

Палітвязьні з пашпартам Расеі:

  • Дзьмітры Папоў
  • Ягор Дуднікаў
  • Аляксандар Геджадзэ
  • Андрэй Новікаў
  • Ігар Капанайка
  • Ірына Вікхольм
  • Яўген Пятроў
  • Соф’я Сапега

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG