Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША: «Ключавое пытаньне — якія рычагі кантролю яшчэ трымае Лукашэнка і колькі гэтага кантролю ён перадаў Расеі»


Лягатып Дзярждэпартамэнту ЗША

У ЗША не выключаюць варыянту, што Расея сапраўды атакуе Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі.

Старшы супрацоўнік Дзярждэпартамэнту ЗША, адказваючы на пытаньні пра магчымую агрэсію Расеі супраць Украіны, згадаў патэнцыйную пагрозу з тэрыторыі Беларусі.

«Я лічу, што саўдзел Беларусі ў такой атацы быў бы абсалютна непрымальным для беларусаў і многіх унутры рэжыму, а таксама для нас і нашых саюзьнікаў і партнэраў. Мы заявілі аб нашай заклапочанасьці беларускім уладам у прыватным парадку».

Таксама закрануў прадстаўнік Дзярждэпу маючы адбыцца ў Беларусі канстытуцыйны рэфэрэндум, які чакаецца ў лютым. Ён лічыць гэтыя пытаньні непасрэдна зьвязанымі.

«Прапанаваныя зьмены ў Канстытуцыю ўключаюць у сябе словы, якія можна трактаваць як пракладаньне шляху Расеі для разьмяшчэньня гарнізонных сіл на тэрыторыі Беларусі. Гэта была б істотная зьмена для Беларусі і такі крок стаў бы выклікам эўрапейскай бясьпецы, які можа запатрабаваць адказу. Гэтыя праекты канстытуцыйных зьменаў могуць сьведчыць аб плянах Беларусі дазволіць разьмяшчэньне на сваёй тэрыторыі як звычайных, так і ядзерных сіл Расеі».

Паводле спэцыяліста, зь цягам часу Лукашэнка ўсё больш разьлічвае на Расею ва ўсіх відах падтрымкі, і ў Дзярждэпартамэнце «ведаюць, што Пуцін не дае гэтай падтрымкі бясплатна». Там упэўнены, што Лукашэнка гатовы таргавацца далей, каб толькі захаваць уладу.

«Для нас і для многіх іншых назіральнікаў паўстае ключавое пытаньне: якія рычагі кантролю яшчэ трымае Лукашэнка і колькі гэтага кантролю ён перадаў Расеі? Ён хоць удзельнічае ў прыняцьці рашэньняў аб выкарыстаньні беларускай тэрыторыі?»

На думку прамоўцы, далёка ня ўсім набліжаным да ўлады ў Менску падабаецца тое, што Лукашэнка імкліва набліжае Беларусь да Расеі. Ён прызнаў тое, што перамяшчэньне войскаў на беларускую тэрыторыю можа быць выклікана ня толькі сумеснымі вучэньнямі Беларусі і Расеі, але і плянамі Масквы напасьці на Ўкраіну з поўначы, з тэрыторыі Беларусі.

Пагроза нападу Расеі на Ўкраіну

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Усе дні вайны ідуць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў ракетамі, налятае авіяцыя. Расейскія войскі атакуюць у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, апазыцыя лічыць тэрыторыю Беларусі акупаванай і заклікае да супраціву расейскім захопнікам.
  • 27 лютага ва Ўкраіне стварылі Інтэрнацыянальны легіён Тэрытарыяльнай абароны, далучацца да якога заклікалі замежных добраахвотнікаў. Туды ўвайшлі і беларусы. За два з паловай месяцы вайны на фронце загінулі шасьцёра беларускіх добраахвотнікаў і жаўнераў УСУ: Аляксей «Тур» Скобля, Ільля «Літвін» Хрэнаў, Зьміцер «Тэрор» Апанасовіч, Зьміцер «Ганс» Рубашэўскі, Канстанцін «Фэнікс» Дзюбайла і Павал «Волат».
  • 30 сакавіка ААН зацьвердзіла склад незалежнай камісіі, якая зоймецца расьсьледаваньнем расейскіх ваенных злачынстваў ва Ўкраіне. У яе ўвайшлі людзі, якія працавалі ў разборы канфліктаў у Руандзе і Босьніі і Герцагавіне.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў. Расейцы выкарыстоўваюць забароненую зброю, у тым ліку касэтныя бомбы супраць мірнага насельніцтва.
  • Колькасьць уцекачоў з Украіны перавысіла 5,5 млн чалавек.
  • 1 красавіка Літва стала першай краінай Эўразьвязу, якая цалкам адмовілася ад расейскага газу. За яе прыкладам рушылі Латвія і Эстонія. Нямеччына да канца 2022 году паабяцала цалкам прыпыніць выкарыстаньне расейскай нафты.
  • 2 красавіка, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы. Таксама вядома пра шэраг згвалтаваньняў, у тым ліку немаўляці.
  • У красавіку ракетных атак на Ўкраіну і авіяўдараў з тэрыторыі Беларусі стала меней, расейскія войскі пачалі пакідаць Беларусь.
  • Ад пачатку расейскага поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну загінулі ўжо 26 прадстаўнікоў мэдыя — 19 журналістаў і 7 работнікаў іншых напрамкаў.
  • Украінцы ў траўні распачалі контранаступ на Слабажаншчыне, выціскаючы захопнікаў да іх межаў.
  • 9 траўня прэзыдэнт ЗША падпісаў закон аб лэнд-лізе. Гэты закон аднаўляе праграму часоў Другой сусьветнай вайны, якая дазволіць паскорыць пастаўкі Ўкраіне зброі і павялічыць аб’ёмы такой дапамогі.
  • У ноч на 17 траўня намесьніца міністра абароны Ўкраіны Ганна Маляр пацьвердзіла пачатак апэрацыі па выратаваньні ўкраінскіх вайскоўцаў, якія апынуліся ў пастцы на тэрыторыі «Азоўсталі». Паводле яе слоў, адтуль у лячэбную ўстанову акупаванага Новаазоўска былі эвакуяваныя 53 цяжка параненыя. Яшчэ 211 чалавек былі дастаўленыя ў Аленіўку па гуманітарным калідоры. Міністэрства абароны Расеі заяўляе, што амаль 1000 украінскіх байцоў на заводзе «здаліся» па стане на 18 траўня. Міжнародны Чырвоны Крыж афіцыйна зарэгістраваў гэтых байцоў у якасьці ваеннапалонных.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, пакуль немагчымая.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG