Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская мастачка Яна Шостак перамагла ў польскім конкурсе Paszporty Polityki


Яна Шостак, уручэньне прэміі Paszporty Polityki

На конкурсе, які ладзіць выданьне Polityka, Шостак прадставіла сукенку з партрэтамі беларускіх палітвязьняў.

Журы адзначыла беларуску «за выдатнае спалучэньне мастацтва і сацыяльнага актывізму». Таксама журы зьвярнула ўвагу на пэрформансы Яны Шостак, прысьвечаныя важным сацыяльным тэмам, і эфэктыўнае прыцягненьне ўвагі польскай і сусьветнай грамадзкасьці да праблем Беларусі і ўцекачоў. Самы вядомы яе пэрформанс называецца «Хвіліна крыку для Беларусі».

Пасьля ўручэньня прэміі Шостак зачытала сымбалічны ліст сваякам палітвязьняў. Скончыла свой выступ мастачка «хвілінай крыку для Беларусі», акцыю падтрымала ўся заля.

Перад сваім словам Шостак адзначыла, што на сукенцы каля 1200 партрэтаў беларускіх палітвязьняў, хаця праваабарончая супольнасьць прызнала імі на гэты момант 993 чалавекі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG