Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускую фэдэрацыю кёрлінгу за ліст спартоўцаў супраць гвалту


Лацінскія словы «Citius Altius Fortius», што азначае «вышэй, хутчэй, мацней», вытатуіраваныя на перадплеччы швэдзкага спартоўца.

Вярхоўны суд задаволіў пазоў аб ліквідацыі Беларускай фэдэрацыі кёрлінгу, які ініцыявала Міністэрства юстыцыі. Цяпер алімпійскі від спорту ў Беларусі жыве толькі на аматарскім узроўні, паведамляе tribuna.com.

Нагодай для ліквідацыі фэдэрацыі стала тое, што некалькі чалавек з нацыянальнай зборнай падпісалі ліст супраць гвалту і за сумленныя выбары, а таксама жорсткія падзеі, якія здарыліся раней з капітанам мікст-зборнай Дзьмітрыем Барканам. У ноч з 9-га на 10-га жніўня 2020 года амапаўцы груба затрымалі Зьміцера ў Менску. Яго выцягнулі з уласнай машыны разам з жонкай і двума сябрамі. З РУУС яго адправілі ў турму Жодзіна і пасьля дзьвюх сутак у перапоўненай камэры яго выпусьцілі на тле масавых на той момант вызваленьняў. Пазьней Баркан, як і сем іншых беларускіх гульцоў і трэнэраў узроўню зборных, падпісалі ліст спартоўцаў за сумленныя выбары.

У пачатку кастрычніка 2020-га мужчынская каманда па выніках перамогі ў чэмпіянаце Беларусі сфатаграфавалася ў майках у падтрымку баскетбалісткі Алены Леўчанкі, якая адбывала на той момант адміністрацыйнае пакараньне на Акрэсьціна. Таксама на адной са шчотак былі бачныя невялікія бел-чырвона-белыя палосы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG