Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка папярэджвае пра новую гібрыдную вайну Лукашэнкі з ЭЗ — наркатрафік


Павал Латушка

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, былы міністар культуры Беларусі Павал Латушка выступіў са зваротам, у якім заявіў, што беларускія ўлады маюць намер распачаць новую атаку на Эўразьвяз, цяпер — наркатычную.

Павал Латушка канстатаваў, што засталася ў мінулым вострая фаза міграцыйнага крызісу. Аднак, паводле яго, на вясну ўлады Беларусі заплянавалі больш вытанчаную форму гібрыднай вайны. Сутнасьць пляну — пашырэньне наркатрафіку ў краіны ЭЗ пры дапамозе мігрантаў.

Паводле інфармацыі Латушкі, плян будзе ажыцьцёўлены на мяжы з Польшчай і на асобных участках мяжы з Украінай сіламі невялікіх групаў мігрантаў з досьведам удзелу ў наркатрафіку. Латушка нагадаў, што Лукашэнка летась паабяцаў не спыняць ні міграцыйныя патокі, ні наркатрафік. Першае абяцаньне было рэалізаванае ў другой палове 2021 году. Цяпер вядзецца пра пашырэньне наркатрафіку пры дапамозе мігрантаў.

Афганскі наркатрафік можа стаць для ЭЗ сур’ёзнай праблемай, якая дазволіць пасадзіць прадстаўнікоў краінаў ЭЗ за стол перамоваў з Лукашэнкам і адкласьці ўвядзеньне шостага пакету санкцыяў, — заявіў палітык.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG