Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт узначаліла палітык з Мальты Рабэрта Мэтсола


Рабэрта Мэтсола (у цэнтры)

Новай старшынёй Эўрапарлямэнту (ЭП) — пасьля сьмерці папярэдняга сьпікера, італьянца Давіда Сасолі — абраная прадстаўніца Мальты Рабэрта Мэтсола

Яна стала самай маладой старшынёй Эўрапарлямэнту ў гісторыі: на пасаду яна абраная ў 43-і дзень яе нараджэньня. Мэтсола таксама стала першай прадстаўніцай Мальты — самай маленькай дзяржавы ЭЗ — на чале якой-небудзь з эўрапейскіх інстытуцыяў.

Кандыдатуру кансэрватаркі з Мальты падтрымалі тры найбуйнейшыя фракцыі Эўрапарлямэнту, у тым ліку сацыялістаў, якіх прадстаўляў папярэдні кіраўнік.

Мэтсола вядомая як прыхільніца ўзмацненьня жорсткасьці заканадаўства аб абортах, аднак перад абраньнем на пасаду паабяцала, што як кіраўніца ЭП будзе кіравацца пазыцыяй большасьці яго дэпутатаў, а не сваімі поглядамі.

Муж Рабэрты Мэтсолы — фінскі дэпутат ЭП Ука Мэтсола. У іх чацьвёра дзяцей.

  • Напярэдадні ў Эўрапарлямэнце прайшлі дэбаты з удзелам кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Жузэпа Бурэля. Размова ішла аб абвастрэньні сытуацыі на расейска-украінскай мяжы. Бурэль заявіў аб канцэнтрацыі 140 тысяч расейскіх вайскоўцаў ля межаў з Украінай. У той жа час, паводле яго, пакуль ідуць перамовы з Расеяй, «магчымасьць нападу на Ўкраіну не зьяўляецца найбольш імаверным сцэнарам». Бурэль таксама заявіў, што ЭЗ ня будзе ўводзіць так званыя папераджальныя або прэвэнтыўныя санкцыі супраць Расеі, да чаго заклікаў шэраг эўрапейскіх палітыкаў. Пакет жорсткіх санкцыяў рыхтуецца толькі на выпадак маштабнага ўварваньня Расеі на тэрыторыю Ўкраіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG