Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нікол Пашыньян выйграў у ЭСПЧ справу супраць Армэніі за сваю колішнюю адседку ў турме


Нікол Пашыньян на акцыях пратэсту ў 2008 годзе

Правы прэм'ер-міністра Армэніі Нікола Пашыньяна былі парушаныя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2008 году. Такое рашэньне прыняў Эўрапейскі суд правоў чалавека па справе «Пашыньян супраць Армэніі».

Пра гэта паведаміў кіраўнік праваабарончай групы «Агора» Павел Чыкаў.

Справа тычыцца турэмнага тэрміну Пашыньяна за ўдзел у пратэстах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2008 году. Нікол Пашыньян у той час быў галоўным рэдактарам апазыцыйнай газэты Haykakan Zhamanak (Armenian Times) і актыўным прыхільнікам кандыдата ў прэзыдэнты Лявона Тэр-Петрасьяна.

У ноч з 19 на 20 лютага 2008 году пасьля абвяшчэньня вынікаў галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах Пашыньян заклікаў прыхільнікаў Тэр-Петрасьяна, які прайграў выбары, выйсьці на пратэсты ў яго падтрымку. На мітынг сабраліся дзясяткі тысяч чалавек, яны разьбілі намётавае мястэчка. Паліцыя разагнала пратэстоўцаў з ужываньнем сілы.

Нікола Пашыньяна прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці за арганізацыю масавых беспарадкаў і захоп улады. Пазьней другое абвінавачаньне зь яго зьнялі. У студзені 2010 году яго асудзілі на 7 гадоў за арганізацыю масавых беспарадкаў. Пазьней суд удвая скараціў тэрмін, а ў траўні 2011 году Пашыньян выйшаў на волю па амністыі ў гонар 20-годзьдзя незалежнасьці Армэніі.

У сваёй апэляцыі ў ЭСПЧ у 2010-2011 гадах Пашыньян настойваў на тым, што крымінальны перасьлед у сувязі з падзеямі 2008 году быў абумоўлены яго палітычнымі выступамі і апазыцыйнай дзейнасьцю.

ЭСПЧ вырашыў, што былі парушаныя артыкулы 11 (свабода сходаў і абʼяднаньняў) і 5 (права на свабоду і асабістую недатыкальнасьць) Эўрапейскай канвэнцыі правоў чалавека. Прэмʼер Армэніі не выстаўляў патрабаваньняў аб фінансавай кампэнсацыі, а значыць, не атрымае яе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG